Ахеле́й ’крываўнік’ (Кіс.). З лац. назвы расліны Achillea, літаральна ’Ахілесаў, які належыць Ахілу’ (згодна паданню, грэчаскі герой Ахіл вылечыў гэтай раслінай раненага ім сына Геракла–Тэлефа), параўн. Гусяцінская, УЗ МГПИИЯ 58, 190.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

о́рдэр 1, ‑а, м.

Пісьмовае распараджэнне; дакумент на атрыманне, на выдачу чаго‑н. Расходны ордэр. Ордэр на вобыск. □ [Тася:] — Я магу не прыходзіць, мой пакой зоймуць па ордэру. Мікуліч.

[Фр. ordre ад лац. ordo — рад, парадак.]

о́рдэр 2, ‑а, м.

Спец. Разнавіднасць спалучэння, парадак размяшчэння частак архітэктурных канструкцыі (калон і антаблементу). Грэчаскі ордэр. Карынфскі ордэр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Грэ́цкігрэчаскі’ (БРС, Байк. і Некр.). Рус. дыял. гре́цкий (параўн. і грецкий орех), укр. гре́цький, польск. grecki, балг. гръцки. З прасл. *grьčьskъ(jь) ’тс’. Параўн. Фасмер, 1, 457; Шанскі, 1, Г, 168–169; гл. яшчэ Трубачоў, Эт. сл., 162–163. Фасмер (1, 455) указвае, што форма гре́цкий народнага паходжання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пантэо́н, ‑а, м.

1. Старажытны грэчаскі або рымскі храм, прысвечаны многім багам. // Агульная назва ўсіх багоў у якой‑н. політэістычнай рэлігіі.

2. Спецыяльнае архітэктурнае збудаванне для пахавання выдатных дзеячоў. Праекты помнікаў і пантэонаў. Рымскі пантэон.

3. перан. Сукупнасць вартых памяці твораў мастацтва або літаратуры, фактаў гісторыі, імён. Наіўнае ўяўленне старажытных грэкаў, якія далі свету класічную паэзію чалавечага дзяцінства, стварылі пантэон герояў і багоў, надзяляючы іх найвышэйшымі якасцямі цела і духу. У. Калеснік.

4. Уст. Назва літаратурных зборнікаў з творамі розных жанраў.

[Грэч. pantheon, ад pan — усё і theōs — бог.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)