заграба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. што. Захопліваючы, грабучы, збіраць у адно месца.

З. сена.

2. перан., што. З прагнасцю захопліваць, прысвойваць або многа атрымліваць, зарабляць (разм.).

З. вялікія грошы.

3. Грэбці вёсламі, рукамі.

Глыбока з.

4. Тое, што і грэбці (у 2 знач.).

|| зак. загрэ́бці, -рабу́, -рабе́ш, -рабе́; -рабём, -рабяце́, -рабу́ць; -ро́б, -рэ́бла; -рабі́; -рэ́бены (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пагрэ́бці, -грабу́, -грабе́ш, -грабе́; -грабём, -грабяце́, -грабу́ць; пагро́б, -рэ́бла; -рабі́; зак., што.

1. Згрэбці ўсё, многае.

2. і без дап. Грэбці некаторы час.

П. сена да абеду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грэ́баць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Грэбці (пальцамі, рукамі і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грэ́бнуць

‘аднакратны дзеяслоў да грэбці - плывучы, працаваць вёсламі або рукамі; браць, капаць, зграбаць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. грэ́бну грэ́бнем
2-я ас. грэ́бнеш грэ́бнеце
3-я ас. грэ́бне грэ́бнуць
Прошлы час
м. грэ́бнуў грэ́бнулі
ж. грэ́бнула
н. грэ́бнула
Загадны лад
2-я ас. грэ́бні грэ́бніце
Дзеепрыслоўе
прош. час грэ́бнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

грабяну́ць і грабану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑бянём, ‑беняце і ‑банём, ‑баняце; зак.

Разм. Аднакр. да грэбці (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грести́ несов.

1. (вёслами) веслава́ць;

2. (сено и т. п.) грэ́бці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Агрэ́сца ’многа ўзяць, атрымаць, мець’ (Юрч.), агрэбці, грэбці. Семантычнае развіццё ’грэбці’ > ’нагрэбці сабе’; а пачатковае адлюстроўвае граматычную семантыку дзеяслова, і таму яго трэба лічыць прэфіксальным.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гарну́цьгрэбці, веславаць; прытульваць, прыцягваць’ (БРС, Шат.), ’мець прыхільнасць’, ’грэбці, веславаць’ (Нас.), ’грэбці, заграбаць што-н.’ (Касп., Сцяшк., Бяльк., Сл. паўн.-зах.). Адносіцца да вялікай групы прасл. дзеясловаў *gъrtati: *gъrtnǫti (бел. гарта́цьгарну́ць) з вельмі разгалінаванай семантыкай. Агляд значэнняў у паасобных слав. мовах гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 214–215. Параўн. гарта́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Грэ́баць, грэбцігрэбці’. Рус. греба́ть, польск. grzebać, чэш. hřebati, серб.-харв. грѐбати, балг. гре́бам. Прасл. *grebati, *grěbati ’тс’, далей *grebti. Агляд у Трубачова, Эт. сл., 7, 108–109, 109–110. Прасл. *greb‑ да і.-е. *ghrebh‑ (літ. grė́btiгрэбці’, лат. grebt ’капаць’, ст.-в.-ням. graban ’тс’ і г. д.). Гл. Фасмер, 1, 454; Бернекер, 1, 347–348; Траўтман, 95–96.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лапа́та, ‑ы, ДМ ‑наце; Р мн. ‑пат; ж.

Драўляная ці металічная прылада з дзяржаннем і шырокім плоскім ніжнім канцом для капання, перамяшчэння чаго‑н. Ідзе з лапатай дзядзька з хаты. І адграбае снег заўзята. Колас. Лапата градку ускапала І, нібы люстра, ўся заззяла. Муравейка. // Аб колькасці чаго‑н., змешчанага на лапаце. Лапата пяску.

•••

Грэбці грошы лапатай гл. грэбці.

Хоць лапатай заграбай гл. заграбаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)