барто́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -то́вак, ж.

Грубая льняная тканіна, якая ідзе на падшыўку бартоў верхняга адзення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

на́нка, -і, ДМ -нцы, ж. (спец.).

Грубая баваўняная тканіна з тоўстай пражы, звычайна жоўтага колеру.

|| прым. на́нкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ля́псус, ‑у, м.

Грубая, недарэчная памылка.

[Лац. lapsus — падзенне, няправільны крок.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грубы́

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. грубы́ груба́я грубо́е грубы́я
Р. грубо́га грубо́й
грубо́е
грубо́га грубы́х
Д. грубо́му грубо́й грубо́му грубы́м
В. грубы́ (неадуш.)
грубо́га (адуш.)
грубу́ю грубо́е грубы́я (неадуш.)
грубы́х (адуш.)
Т. грубы́м грубо́й
грубо́ю
грубы́м грубы́мі
М. грубы́м грубо́й грубы́м грубы́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гру́бы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гру́бы гру́бая гру́бае гру́быя
Р. гру́бага гру́бай
гру́бае
гру́бага гру́бых
Д. гру́баму гру́бай гру́баму гру́бым
В. гру́бы (неадуш.)
гру́бага (адуш.)
гру́бую гру́бае гру́быя (неадуш.)
гру́бых (адуш.)
Т. гру́бым гру́бай
гру́баю
гру́бым гру́бымі
М. гру́бым гру́бай гру́бым гру́бых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шара́чак, -чка і -чку, м.

1. -чку. Грубая фарбаваная тканіна дамашняга вырабу.

2. -чка, мн. -чкі, -чкаў. Кафтан з такой тканіны.

|| прым. шарачко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зауша́тельский гру́бы, абра́злівы; аглабе́льны;

зауша́тельская кри́тика гру́бая (абра́злівая, аглабе́льная) кры́тыка;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

парусі́на, ‑ы, ж.

Грубая моцная льняная тканіна, якая першапачаткова ішла толькі на выраб парусоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

равенду́к і равенту́х, ‑а, м.

Грубая льняная тканіна, парусіна, якая ўжывалася раней пераважна для парусоў.

[Ад гал. ruwendock.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзяру́га, -і, ДМу́зе, мн. -і, -ру́г, ж. (разм.).

Грубая тоўстая тканіна; вопратка з такой тканіны.

|| памянш. дзяру́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

|| прым. дзяру́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)