правапара́дак, -дку, м. (кніжн.).

Парадак грамадскіх адносін, замацаваны прававымі нормамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хол, -а, мн. -ы, -аў, м.

Вялікае памяшканне ў грамадскіх будынках (гасцініцах, тэатрах і пад.) для адпачынку, чакання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аванза́ла, -ы, мн. -ы, -за́л, ж.

Пярэдняя зала, пакой перад галоўнай залай у вялікіх грамадскіх памяшканнях, палацах.

|| прым. аванза́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засяда́цель, -я, мн. -і, -яў, м.

Прадстаўнік насельніцтва, выбраны для ўдзелу ў разглядзе грамадскіх і крымінальных спраў у судзе.

Народны з.

|| прым. засяда́цельскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нездаро́вы, -ая, -ае.

1. Хворы; выкліканы хваробай.

Н. колер твару.

2. Шкодны для здароўя.

Н. клімат.

3. перан. Шкодны ў грамадскіх і маральных адносінах.

Нездаровыя абставіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

анфіла́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ла́д, ж.

Доўгі скразны рад пакояў у грамадскіх будынках, палацах, дзе дзверы размешчаны на адной прамой лініі.

|| прым. анфіла́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грэхападзе́нне, -я, н.

1. У міфічным біблейскім паданні: парушэнне першымі людзьмі, Адамам і Евай, запаветаў Бога.

2. Учынак, звязаны з парушэннем грамадскіх норм паводзін, маралі і пад. (кніжн.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ве́ча, -а, н.

Народны сход у Старажытнай Русі і Беларусі гараджан для вырашэння грамадскіх спраў, а таксама месца такога сходу.

Полацкае в.

|| прым. вечавы́, -а́я, -о́е.

В. звон.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

правапара́дак, ‑дку, м.

Парадак грамадскіх адносін, замацаваны прававымі нормамі; прававы парадак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супрацьграма́дскі, ‑ая, ‑ае.

Накіраваны супраць грамадства, грамадскіх парадкаў; антыграмадскі. Супрацьграмадскія паводзіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)