прыка́зчык, -а, мн. -і, -аў, м. (уст.).

1. Наёмны служачы ў гандлёвай установе; прадавец.

2. Служачы ў маёнтку, які кіраваў гаспадаркай памешчыка.

|| прым. прыка́зчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нявы́гаднасць, ‑і, ж.

Уласцівасць нявыгаднага. Нявыгаднасць гандлёвай аперацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недавы́ручка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Недастатковая, няпоўная выручка. У гандлёвай сетцы недавыручка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

меркантылі́зм, -у, м.

1. Эканамічная тэорыя і палітыка гандлёвай буржуазіі Еўропы 16—18 стст., накіраваная на стымуляванне экспарту для перавышэння яго над імпартам з мэтай прыцягнення грошай у краіну.

2. перан. Дробязная ашчаднасць, гандлярства (кніжн.).

|| прым. меркантылісты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кампаньён, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Той, хто складае кампанію каму-н., разам з кім-н. удзельнічае ў чым-н.

2. Член прамысловай або гандлёвай кампаніі; саўладальнік.

|| ж. кампаньёнка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. кампаньёнскі, -ая, -ае (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэфа́кцыя, ‑і, ж.

Спец. Скідка з цаны тавару, абумоўленая гандлёвай здзелкай, у сувязі з уцечкай і псаваннем тавару або пры пастаўцы яго ніжэй прадугледжанай якасці.

[Фр. réfraction.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спарады́чны, ‑ая, ‑ае.

Які праяўляецца непастаянна, неперыядычна; нерэгулярны. Спарадычнае ўжыванне ў якасці назвы метралагічнай гандлёвай адзінкі мае слова аршын, запазычанае з цюркскіх моў і добра вядомае старажытнарускім помнікам. Гіст. лекс. бел. мовы.

[Ад гроч. sporadikos — раскіданы, адзіночны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кампаньён, ‑а, м.

1. Той, хто складае кампанію каму‑н., разам з кім‑н. удзельнічае ў чым‑н. Фёдар Міхайлавіч Мешчаракоў спяшаўся на аб’ект, і я папрасіўся да яго ў кампаньёны. Дадзіёмаў. Міхась іграць перастаў, а за ім змоўклі галасы і яго кампаньёнаў. Скрыган.

2. Член прамысловай або гандлёвай кампаніі.

[Фр. compagnon.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыка́зчык, ‑а, м.

Уст.

1. Наёмны служачы ў купца або ў гандлёвай установе, які выконваў даручэнні гандлёвага характару і па даручэнню гаспадара займаўся гандлем у магазіне; прадавец. [Бацька] наймаўся ў лясных купцоў прыказчыкам пры сплавах. Бядуля. — Хоць пару фунтаў [хлеба], Мікалай Ігнатавіч, — папрасіла .. [Ганна] маладога рухавага прыказчыка. Гартны.

2. Служачы ў маёнтку, які кіраваў гаспадаркай памешчыка і выконваў розныя гаспадарчыя даручэнні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

улады́ка, ‑і, м.

1. Архірэй, мітрапаліт. Духоўныя ўладыкі з’яўляліся не толькі буйнейшымі феадаламі-прыгоннікамі, але і пастаянна займаліся гандлёвай і ліхвярскай дзейнасцю. Алексютовіч.

2. Тое, што і уладар. І чуем песні, крык: «Уладыка свету — Праца. Хай згіне капітал, вайна яму! пажар!» Чарот. — Хто закон тут? Я закон! Я ўсяму ўладыка... — Хоча вымавіць Ціхон, Ды не вяжа лыка. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)