гуто́рить несов., обл. гамані́ць, гу́тарыць; гавары́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

загамо́ньваць

‘пачынаць гаманіць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. загамо́ньваю загамо́ньваем
2-я ас. загамо́ньваеш загамо́ньваеце
3-я ас. загамо́ньвае загамо́ньваюць
Прошлы час
м. загамо́ньваў загамо́ньвалі
ж. загамо́ньвала
н. загамо́ньвала
Загадны лад
2-я ас. загамо́ньвай загамо́ньвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час загамо́ньваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

прагамані́ць, ‑маню, ‑моніш, ‑моніць; зак.

Разм. Гаманіць некаторы час. Па ўсяму ўжо краю Вершы іх хадзілі. А яны за чаем Ноч прагаманілі. Прыходзька.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пагамані́ць, ‑маню, ‑моніш, ‑моніць; зак.

Разм. Гаманіць некаторы час. Жанкі яшчэ некалькі хвілін пагаманілі аб дзецях. Васілевіч. Хочацца Пкаву пагаманіць з кім-небудзь, падзяліцца думкамі. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суда́чить несов., разг. гамані́ць; (говорить) гавары́ць; (болтать) бала́каць; (сплетничать) плятка́рыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Гамана́. Гл. гаманіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Го́ман. Гл. гамані́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гамо́нка ’размова’ (Шат., Касп., Бяльк.). Гл. гамані́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляляса́ць ’крычаць’ (маст., Сцяшк. Сл.), ляляшы́ць ’балбатаць, перагаворвацца, гаманіць’ (навагр., Сл. ПЗБ і БСС–1972). Грынавяцкене і інш. (там жа, 391) суадносяць лексему з літ. lalénti ’шумець, гаманіць; ехаць на кані з шумам’, lelénti дагаварыць, абгаварыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суда́чыць ’гаварыць, гаманіць’ (Сл. ПЗБ), ’абгаворваць’ (Сержп. Прымхі). Па лінгвагеаграфічных прычынах малаверагодна запазычанне з рус. суда́читьгаманіць, абмяркоўваць’; хутчэй ад *судакаць, суадносным з судзіць, гл.; параўн. рус. суда́каць ’тс’ (выводзіцца з суда́к ’дрэнны суддзя’, гл. Праабражэнскі, 2, 413; Фасмер, 3, 795).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)