гало́п, -а і -у, м.

1. -у. Бег каня наўскач.

Скакаць галопам.

2. -а. Даўнейшы танец, а таксама музыка да яго.

Зайграй г.

|| прым. гало́пны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адскака́ць, -скачу́, -ска́чаш, -ска́ча; -скачы́; зак.

1. Скончыць скакаць.

А. на адной назе.

2. Выканаць танец; станцаваць.

Цэлы вечар адскакаў.

А. казачка.

3. Праехаць на кані якую-н. адлегласць галопам.

Адскакаў на гнядым пяць кіламетраў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

угало́п, прысл.

Самым хуткім алюрам, галопам. [Андрушка] ўсхапіўся на сядло, прышпорыў каня і аж угалоп пусціўся па вуліцы. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наўгру́ньгалопам’ (бялын., Янк. Мат.), наўгру́м ’навыперадкі’ (Сцяшк. Сл.). Гл. угру́нь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наўгало́п, прысл.

Наўскач, галопам; вельмі хутка. Конь узвіўся на дыбы, пераскочыў лужыну і памчаў наўгалоп. Сіняўскі. Невялікі дарашаваты конік стараўся з усіх сіл і імчаў наўгалоп. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Галёпамгалопам’ (Шат.). Запазычанне з польск. galopem ’тс’ (ад galop ’галоп’, а гэта з франц.; параўн. галоп).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

узмахну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Парывіста махнуць чым‑н. Узмахнуць рукамі. Узмахнуць вёсламі. □ Птушка ўздрыгнула, узмахнула крыламі. Арабей. Міхась узмахнуў лазінай і галопам паляцеў па гасцінцы. Дайліда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наўчва́льгалопам (пра хуткі бег каня)’ (беласт., Ніва, 10 жніўня 1980 г.), науджвил ’тс’ (пін., Жыв. сл.). Гл. учвал.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наўскапыта́ ’наўскач, галопам’ (Колас, ТСБМ). Да капыт (гл.), магчыма, ад ускапы́ціць ’узараць зямлю капытамі’ або скапы́ціцца ’зачапіцца капытом, нагою пры бегу’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ры́ссю, прысл.

1. Алюрам, сярэднім паміж галопам і шагам (пра каня). Конь бяжыць рыссю, і колы аж глушаць вуліцу. Баранавых.

2. Разм. Хутка, бягом. Па дарозе ад Нёмана рыссю ідзе сувязны. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)