взвизгивать несов. паві́скваць, вішча́ць, папі́скваць, пішча́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вішчэ́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. вішчу́ вішчы́м
2-я ас. вішчы́ш вішчыце́
3-я ас. вішчы́ць вішча́ць
Прошлы час
м. вішчэ́ў вішчэ́лі
ж. вішчэ́ла
н. вішчэ́ла
Загадны лад
2-я ас. вішчы́ вішчы́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час вішчучы́

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

развішча́цца, ‑шчуся, ‑шчышся, ‑тачыцца; зак.

Пачаць доўга і моцна вішчаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павішча́ць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; ‑шчым, ‑шчыце; зак.

Разм. Вішчаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вішча́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. вішчаць, а таксама гукі гэтага дзеяння; віск.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

правішча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

1. Утварыць віск. // Праляцець з віскам. Некалькі куль правішчалі высока над галавой. Быкаў.

2. Вішчаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скагата́ць, ‑гачу, ‑гочаш, ‑гоча; незак.

Абл. Вішчаць, пішчаць. Нейкая фурманка страшэнна скагатала сваімі каламі — здавалася, быццам пішчыць ушчэмленае ў плоце парасё. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ві́скнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да вішчаць. [Конь] злосна махнуў галавой, выскаліў зубы, тонка віскнуў. Васілевіч. Машына прабегла яшчэ метраў сто, віскнула тармазамі і стала. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паві́скваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Вішчаць час ад часу, паціху. Лыска павіскваў і, аблізваючыся, глядзеў у вочы.. [Андрушку]. Лобан. Адчайна павісквалі скрыпкі, рассыпаліся з вясёлым перазвонам срэбныя бомы. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ківічэцьвішчаць’ (Нар. лекс.). Гл. квічэць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)