павышчы́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Вышчыпаць усё, многае, вышчыпнуць што‑н. у многіх месцах. Павышчыпваць бровы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́шчыкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Вырваць, вышчыпаць. Нейкі пырнік уеўся, проста нельга яго вышчыкаць, усе кіпці паздзіралі, грабучы зямлю. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́щипать сов. вы́шчыпаць, мног. павышчы́пваць; (перья, волосы, траву и т. п.) вы́скубці, мног. павыскуба́ць, павыску́бваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́дзеўбці, ‑бу, ‑беш, ‑бе; пр. выдзеўб, ‑ла; заг. выдзеўбі; зак., што.

1. Дзеўбучы, зрабіць паглыбленне, адтуліну або вырабіць якую‑н. рэч. Разам з дзедам выдзеўблі яшчэ тры калоды, усцяглі на сосны. Мележ.

2. Вышчыпаць, выдраць што‑н. Крумкач крумкачу вока не выдзеўбе. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)