паначышча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. чаго. Чысцячы, нарыхтаваць многа чаго-н.

П. рыбы.

2. што. Начысціць, вычысціць усё, многае.

П. гузікі мундзіраў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перачы́сціць, ‑чышчу, ‑чысціні, ‑чысціць; зак., што.

1. Вычысціць, пачысціць усё, многае. Перачысціць усю зброю. □ Памылі падлогу, перачысцілі пасуду і нават згатавалі смачны абед. Якімовіч.

2. Вычысціць, пачысціць нанава, яшчэ раз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нашурава́ць

‘старанна вымыць, нацерці, адскрэбці, вычысціць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. нашуру́ю нашуру́ем
2-я ас. нашуру́еш нашуру́еце
3-я ас. нашуру́е нашуру́юць
Прошлы час
м. нашурава́ў нашурава́лі
ж. нашурава́ла
н. нашурава́ла
Загадны лад
2-я ас. нашуру́й нашуру́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час нашурава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

павычышча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Вычысціць усё, многае. Павычышчаць касцюмы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́чыстка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. вычысціць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадра́іць, ‑драю, ‑драіш, ‑драіць; зак., што.

Драячы, вычысціць, вымыць вельмі чыста. Прадраіць палубу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перачы́сціцца, ‑чышчуся, ‑чысцішся, ‑чысціцца; зак.

Разм. Вычысціць, пачысціць на сабе адзежу нанава, яшчэ раз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адчы́сціць, -чы́шчу, -чы́сціш, -чы́сціць; -чы́шчаны; зак., што.

1. Чысцячы, зняць, вывесці.

А. пляму.

2. Вымыць, вычысціць што-н.

А. кацёл.

|| незак. адчышча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. адчы́стка, -і, ДМ -тцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прапыласо́сіць, ‑сошу, ‑сосіш, ‑сосіць; зак., што і без дап.

Разм. Вычысціць ад пылу пыласосам. Прапыласосіць дыван.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́шараваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Шаруючы, вычысціць, вымыць. [Прыбіральшчыца:] — Прыбрала я ўчора пакой. Памыла падлогу. Так ужо вышаравала, проста як новая. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)