пярэстатка́ны, ‑ая, ‑ае.
Сатканы, вытканы з пражы рознага колеру для асновы і ўтку. Пярэстатканы дыван.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паты́каны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад паты́каць.
патыка́ны, ‑ая, ‑ае.
Вытканы па аснове рознакаляровым утком. Патыканая коўдра.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жака́рдавы, ‑ая, ‑ае.
Вытканы з дапамогай ткацкага станка, аснашчанага жакардавай машынай (гл. жакардаў). Жакардавая тканіна. □ Яркія маляўнічыя дываны — набіўныя і жакардавыя — здавалася, гарэлі. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Клачавы́ ’вытканы з пачэсных нітак’: «З клочна клачавыя посцілкі ткалі» (Сл. паўн.-зах., 473; Сцяшк.). Гл. клочча.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
даматка́ны, ‑ая, ‑ае.
Вытканы хатнім, саматужным спосабам (пра матэрыю, тканіну). Даматканае палатно. Даматканае сукно. // Зроблены, пашыты з такой тканіны. Даматканы настольнік. Даматканая світка. □ У куце, між акон, — стол, засланы палатняным, даматканым абрусам. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прутэ́ ’дыван, вытканы з самаробных нітак’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). Відавочна, з *портэ́, параўн. палес. пуртяны́ ’з порту’ (Уладз.) у выніку перастаноўкі гукаў. Далей гл. порт.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
саматка́ны, ‑ая, ‑ае.
Вытканы ў хатніх умовах, саматужным спосабам (пра тканіну). Саматканае сукно. Саматканае палатно. □ Кастусь сеў на край нараў, засланых тоўстай саматканай коўдрай, і пачаў уважліва пазіраць за палкоўнікам. Ваданосаў. [Анэлі] здавалася, што яе простая саматканая сукенка кідаецца ў вочы. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лачча́нка, лаччанне ’посцілка, палавік, у якім аснова з нітак, а уток з палосак тканіны, старога матэрыялу’ (кам., Сл. паўн.-зах., Шатал.). Да латах, латка (гл.). Утворана ад лагчыны ’вытканы з палосак тканіны’ (там жа) і суф. -κα.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кілі́м, ‑а, м.
Шарсцяны бязворсавы дыван ручной работы. Вышыць кілім. □ Ёсць домік у тым гарадку небагаты: Пакой цеснаваты, Кілім на тахце старасвецкі, Ды нізенькі зэдлік шавецкі. Зарыцкі. Дарагія дываны, кілімы, шаўковыя і плюшавыя пакрывалы, сурвэткі напаўнялі кватэру. Грамовіч. // перан. Пра тое, што сваім выглядам нагадвае такі дыван. Вясна пакрывала аблогі Кілімамі траў, Канюшын. Калачынскі. Кінуў ім Пад ногі верас светла-сіні Няроўна вытканы кілім. Ляпёшкін.
[Тур. kilim.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лу́чка 1 ’каляровая фабрычная пража з воўны’ (Уладз.), гродз. ’адзін з відаў посцілкі’ (Мат. АС), лу́чкі ’ніткі’ (мяккія, сучоныя, з воўны) (Ян.), ’мяккія і бліскучыя крамныя ніткі’ (КЭС, лаг.), ’баваўняныя ніткі’, в.-дзв., швянч. ’мулінэ’ (Сл. ПЗБ), лучковы, лычковы ’баваўняны’ (лід., пін., там жа), лучковы ’вытканы з нітак’ (Ян.). З польск. włóczka (зах. і паўн.) ’грубая баваўняная пража’, малапольск. ’спецыяльная чырвоная бавоўна на палоскі’, маз., падляш. ’пража з воўны’, włóczysty ’які мае добрае валакно’. Да валачы́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)