афармі́цель, ‑я, м.

Работнік па афармленню чаго‑н. Афарміцель выстаўкі. Афарміцель спектакля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́ставачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да выстаўкі. Выставачная зала. Выставачны павільён.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выстаўко́м, ‑а, м.

Камітэт па арганізацыі выстаўкі, па адбору экспанатаў на выстаўку; выставачны камітэт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́стаўка-про́даж, выстаўкі-продажу, ж.

Выстаўка, на якой праводзіцца продаж экспануемых тавараў, вырабаў і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

індустрыя́льны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з індустрыяй, яе развіццём; прамысловы. Індустрыяльная дзяржава. Індустрыяльны пралетарыят. Індустрыяльны павільён выстаўкі. Індустрыяльны тэхнікум.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ультрасуча́сны, ‑ая, ‑ае.

У вышэйшай ступені сучасны; які адпавядае патрабаванням, густам самага апошняга часу. Ультрасучасныя збудаванні. Ультрасучаснае афармленне выстаўкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаро́бак, ‑бка, м.

Разм. Самаробная рэч. Не толькі звычайныя самаробкі падрыхтавалі.. [вучні] да выстаўкі, а нават некаторыя прасцейшыя прыборы па фізіцы і хіміі. Шыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стэнд м., в разн. знач. стенд;

~ды вы́стаўкі — сте́нды вы́ставки;

выпрабава́льны с. — испыта́тельный стенд

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

агля́д, -у, М -дзе, м.

1. гл. агледзець.

2. Абследаванне якога-н. аб’екта для выяўлення або праверкі яго стану.

Медыцынскі а.

Тэхнічны а.

3. Афіцыйнае інспектаванне войск камандаваннем на парадзе.

4. Грамадская праверка, паказ чаго-н.

А. выстаўкі.

5. Кароткае паведамленне пра з’явы, падзеі, факты, звязаныя паміж сабою.

А. творчасці пісьменніка.

Міжнародны а.

|| прым. агля́дны, -ая, -ае.

А. артыкул.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павильо́н в разн. знач. павільён, -на м.;

цвето́чный павильо́н кве́ткавы павільён;

павильо́н сельскохозя́йственной вы́ставки павільён сельскагаспада́рчай выста́вы (вы́стаўкі);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)