отлёт
1. адлёт, -ту м.;
2. (птиц) вы́рай, -раю м.;
◊
дом на отлёте дом на во́дшыбе.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
красавіко́вы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і красавіцкі. Радасна сэрцу, што гэтак Пад небам красавіковым Звоніць, грыміць на палетках Вырай наш, казачны новы. Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пералётны, ‑ая, ‑ае.
Які адлятае на зіму ў вырай (пра птушак). Пералётныя птушкі. // перан. Які імкліва перамяшчаецца. Да пералётнага святла ракет далучыўся пажар эшалона. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́лет, ‑у, М ‑леце, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. вылятаць — вылецець (у 1 знач.); пад’ём у паветра.
2. Адлёт. Бусел сялібу пакінуў, К вылету ў вырай збіраецца. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Смяцю́х ‘від жаваранкаў, якія не адлятаюць у вырай’ (Скарбы), ‘шэрая сініца’ (Сцяшк. Сл.), сьмэтю́шка ‘жаваранак чубаты, Galerida cristata L.’ (стол., Нікан.), укр. смітю́х ‘тс’. Да смецце (гл.), бо птушкі ўзімку збіраюцца каля сметнікаў. Гл. сметнік 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
жураўлі́ны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да жураўля 1. А ў небе ўдзень і вечарамі Высока роўнымі шнурамі Злятаўся вырай жураўліны. Колас. З далечыні неба зрэдку далятала стрыманае жураўлінае курлыканне. М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
загу́ба, ‑ы, ж.
Разм. Гібель, смерць. А пад небам — рой крылаты — Самалётаў цэлы вырай. Як зірнеш, дык ажно люба, Галава аж ходам ходзіць! Во дзе ворагу загуба, Калі ўздумае нам шкодзіць! Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бязлі́сты, ‑ая, ‑ае.
Які не мае лісця. У бярэцца лес бязлісты У гарнітур свой зялёны, Піў гне вырай галасісты. Колас. Зялёныя гонкія сосны ўперамежку з елкамі і бязлістымі бярозамі мільгалі паабапал дарогі. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саймікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.
Разм. іран. Тое, што і саймаваць. Буслы ўжо выляталі на паплавы, на балоты сем’ямі. Нешта ўжо яны пачыналі саймікаваць са сваімі суседзямі, пачыналі рыхтавацца ў далёкі вырай. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
удзе́нь, прысл.
Днём. Першыя суткі [партызаны] ішлі толькі ўночы, а ўдзень сядзелі на невялічкім грудку між балота, выглядвалі, разведвалі праходы. Кулакоўскі. А ў небе ўдзень і вечарамі Высока роўнымі шнурамі Злятаўся вырай жураўліны. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)