стыліза́цыя, -і, ж.

1. гл. стылізаваць.

2. Твор, якому нададзены характэрныя рысы пэўнага стылю.

3. Выкарыстанне ўмоўных прыёмаў у мастацтве.

Арнаментальная с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

марфанало́гія, -і, ж. (спец.).

Раздзел мовазнаўства, які вывучае фаналагічную структуру марфем і выкарыстанне фаналагічных сродкаў у марфалогіі (у 2 знач.).

|| прым. марфаналагі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стымуля́цыя, ‑і, ж.

Выкарыстанне стымулятара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

утыліза́цыя, ‑і, ж.

Выкарыстанне, ужыванне з карысцю. Утылізацыя цяпла. // Выкарыстанне якіх‑н. адходаў у якасці сыравіны, паліва, угнаення і пад. Утылізацыя адходаў вытворчасці.

[Ад лац. utilis — карысны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цеплалячэ́нне, ‑я, н.

Выкарыстанне цяпла ў лячэбных мэтах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шматкана́льнасць, ‑і, ж.

Наяўнасць, адначасовае выкарыстанне некалькіх каналаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

торфалячэ́нне, ‑я, н.

Выкарыстанне тарфяных гразёй для лячэбных мэт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дакументалі́зм, ‑у, м.

Выкарыстанне ў творах мастацтва рэальных фактаў, падзей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кліматалячэ́нне, ‑я, н.

Выкарыстанне кліматычных асаблівасцей мясцовасці для лячэбных мэт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электралячэ́нне, ‑я, н.

Выкарыстанне электрычных з’яў, працэсаў у лячэбных мэтах.