выду́шванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выдушваць ​1выдушыць ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́гнесці

выдушыць, выціснуць што-небудзь (выгнесці гарэлку)’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́гнету вы́гнецем
2-я ас. вы́гнецеш вы́гнецеце
3-я ас. вы́гнеце вы́гнетуць
Прошлы час
м. вы́гнеў вы́гнелі
ж. вы́гнела
н. вы́гнела
Загадны лад
2-я ас. вы́гнеці вы́гнеціце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́гнеўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

павыду́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Выдушыць усіх, многіх або ўсё, многае. Павыдушваць шыбы. □ [Шульга:] — Ты давай, вунь, давай, круці абаранак, ды лепш глядзі, куды едзеш. А то ўжо ўсіх курэй у Азёрах павыдушваў... Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выду́шваць I несов.

1. выда́вливать;

2. дави́ть, переда́вливать;

1, 2 см. вы́душыць I

выду́шваць II несов., разг. (расходовать духи) выду́шивать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́перці, ‑пру, ‑праш, ‑пра; пр. выпер, ‑рла; зак.

1. што. Выціснуць, выдушыць што‑н. адкуль‑н. Выперці дно ў бочцы. Выперці шыбу.

2. каго. Разм. Прымусіць выйсці, выехаць адкуль‑н.; выгнаць. Выперці дзяцей з хаты. □ Напэўна б сход сарваўся, Але Трэзор Прыдумаў, чым даць рады: За вуха ўхапіў Свінню, Казёл паддаў ёй ззаду, і выперлі нягодніцу на двор. Корбан. // Выключыць, звольніць каго‑н. адкуль‑н. Выперці з установы.

3. без дап. Разм. Выдацца, высунуцца за межы чаго‑н. Выперці наперад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́ціснуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.

1. Сціснуўшы, выпусціць, прымусіць выйсці на паверхню. Выціснуць сок з лімона. // перан. З цяжкасцю, вымушана сказаць што‑н., праявіць якое‑н. пачуццё. Настаўнік адчуваў сябе няёмка, але ўсё ж здолеў выціснуць некалькі слоў: — Дзіця.. [Ліда] яшчэ. Усё гэта пройдзе ў яе. Колас. [Касмыль] уздыхнуў і выціснуў на твары нешта падобнае на ўсмешку. Лынькоў. // перан. З цяжкасцю атрымаць што‑н. Калі б нават і ўдалося выціснуць з гаспадаркі патрэбныя для гэтага сто восемдзесят рублёў, дык ніколі не хопіць у старога адвагі аддаць зараз гэтакую кучу грошай. Крапіва.

2. Выдушыць; выламаць. Выціснуць шыбу ў акне.

3. Праціскаючы, выштурхнуць адкуль‑н. // перан. З дапамогай адпаведных захадаў прымусіць выйсці, выехаць, спыніць якую‑н. дзейнасць. Выціснуць з рынку збыту.

4. перан. Замяніць сабою; выцесніць. Гэтая думка [паехаць на цягніку] выціснула ў.. [Сцёпкі] ўсе іншыя думкі. Колас.

5. Зрабіць што‑н. пры дапамозе ціснення. Выціснуць надпіс залатымі літарамі.

6. Спец. Здабыць прэсаваннем. Выціснуць алею.

•••

Выціснуць слязу — заплакаць для паказу.

Выціснуць усе сокі — абяссіліць празмернай работай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)