цыга́ра, ‑ы, ж.

Туга скручанае ў трубачку для курэння тытунёвае лісце. Выгладжаны і прылізаны, важна сядзіць.. [Скірмунт] у сваім пышным кабінеце за багатым сталом, курыць дарагія цыгары. Колас. Аканом выскачыў куляю з пакояў, а пан закурыў цыгару, сеў у крэсла і пачаў думаць... Чарот.

[Фр. cigare, ням. Zigarre.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́глаженный

1. вы́глажаны, мног. павыгла́джваны; вы́раўнаваны, мног. павыраўно́ўваны;

2. вы́прасаваны, мног. павыпрасо́ўваны, вы́гладжаны, мног. павыгла́джваны; см. вы́гладить;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ферт, ‑а, М ‑рце, м.

1. Устарэлая назва літары «ф».

2. Разм. Франтаваты, фарсісты, самаздаволены чалавек. — Як табе падабаецца гэты ферт? — запытаў Сяргей, калі мы адышлі далей. Чарнышэвіч. У яго [Бабейкі] быў такі дзелавіты выгляд, што Ваўчок ажно пырснуў са смеху: «Ах ты які ферт выгладжаны Хадкевіч.

•••

Хадзіць (глядзець) фертам гл. хадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)