дабялі́ць, -бялю́, -бе́ліш, -бе́ліць; зак.

1. Закончыць пабелку ці бяленне чаго-н.

Д. сцены.

2. Выбеліць што-н. да якога-н. месца.

|| незак. дабе́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адбялі́ць, адбялю, адбеліш, адбеліць; зак., што.

1. Зрабіць белым, выбеліць пры дапамозе спецыяльнай апрацоўкі. Адбяліць палатно.

2. Разм. Кончыць бяліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адбялі́ць, -бялю́, -бе́ліш, -бе́ліць; -бе́лены; зак., што.

Зрабіць белым, выбеліць.

А. палатно.

|| незак. адбе́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адбе́льванне, -я, н. і адбе́лка, -і, ДМ -лцы, ж.

Адбельванне драўніннай масы.

|| прым. адбе́льны, -ая, -ае і адбе́лачны, -ая, -ае.

Адбельны цэх.

Адбелачныя матэрыялы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́белены

1. вы́беленный, отбелённый;

2. вы́беленный, пробелённый;

3. вы́беленный;

1-3 см. вы́беліць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дабялі́ць, ‑бялю, ‑беліш, ‑баліць; зак., што.

Закончыць пабелку ці бяленне чаго‑н. Дабяліць печ. Дабяліць пакой. // Выбеліць што‑н. да якога‑н. месца. Дабяліць сцяну да дзвярэй.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

убялі́ць, убялю, убеліш, убеліць; зак., што.

1. Добра выбеліць. Убяліць палотны.

2. Зрабіць усё белым, накрыць чым‑н. белым. Снег убяліў зямлю. Квецень убяліла сад.

3. Запэцкаць чым‑н. белым. Убяліць касцюм у мел.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пробели́ть сов.

1. (произвести побелку) пабялі́ць, вы́беліць, мног. павыбе́льваць;

2. (отбелить) спец. адбялі́ць;

пробели́ть са́хар адбялі́ць цу́кар;

3. (некоторое время) прабялі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)