электро́н-вольт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. электро́н-вольт электро́н-во́льты
Р. электро́н-во́льта электро́н-во́льтаў
электро́н-вольт
Д. электро́н-во́льту электро́н-во́льтам
В. электро́н-вольт электро́н-во́льты
Т. электро́н-во́льтам электро́н-во́льтамі
М. электро́н-во́льце электро́н-во́льтах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вольт-ампе́р м., физ. вольт-ампе́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

электро́н-во́льт м., физ. электро́н-во́льт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вольт-ампе́р физ. вольт-ампе́р, -ра м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

электро́н-во́льт физ. электро́н-во́льт, род. электро́н-во́льта м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вальтану́ты ’ненармальны’ (З нар. сл.). Да *вальтануць ’ударыць токам’ < вольт.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

во́льтавы

‘да вольт

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. во́льтавы во́льтавая во́льтавае во́льтавыя
Р. во́льтавага во́льтавай
во́льтавае
во́льтавага во́льтавых
Д. во́льтаваму во́льтавай во́льтаваму во́льтавым
В. во́льтавы
во́льтавага (адуш.)
во́льтавую во́льтавае во́льтавыя
во́льтавых (адуш.)
Т. во́льтавым во́льтавай
во́льтаваю
во́льтавым во́льтавымі
М. во́льтавым во́льтавай во́льтавым во́льтавых

Крыніцы: tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

напру́жанне, ‑я, н.

1. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. напружыць, напружыцца.

2. Сканцэнтраванне намаганняў, затрата вялікай энергіі, сіл для ажыццяўлення чаго‑н. Рабіць без напружання. Нервовае напружанне. Творчае напружанне. □ Шкада было матораў.. машын, шкада было шафёраў, рукі якіх дранцвелі ад напружання. Кулакоўскі. Працоўнае напружанне на палях не спадае ні на адзін дзень. «Звязда». // Крайняя ступень працякання чаго‑н. Трымаць усіх у напружанні. Трывожнае напружанне. □ Відаць, сход дайшоў да самага высокага напружання. Дуброўскі.

3. Ненатуральнае становішча, нацягнутасць. Вострае напружанне міжнародных падзей.

4. Спец. Велічыня ціску або расцяжэння, якія ўзнікаюць у цвёрдым целе ў выніку знешняга ўздзеяння (сіл, тэмпературы і пад.).

5. Спец. Велічыня, якая характарызуе работу электрычных сіл пры перамяшчэнні электрычнага зараду. Электрычнае напружанне ў адзін вольт. Ток высокага напружання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)