казни́ть
1. сов. (смертной казнью) пакара́ць сме́рцю;
2. несов. (смертной казнью) кара́ць сме́рцю;
3. перен. кара́ць; (мучить) му́чыць; (бичевать) бічава́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
клеймава́ць, кляймую, кляймуеш, кляймуе; незак., каго-што.
1. Ставіць кляймо, знак на якіх‑н. прадметах, вырабах. Клеймаваць тавар. Клеймаваць палатно. // Выпальваць кляймо на скуры жывёлы. Клеймаваць коней. // Выпальваць метку на целе злачынца (у некаторых дзяржавах і ў Расіі да 1863 г.).
2. перан. Сурова асуджаць; бічаваць, ганьбаваць. Клеймаваць віноўнікаў вайны. / чым (у спалучэнні са словам «ганьба»). Сябры, сягоння наша пакаленне, Як самых чэсных, знае ўся зямля. Кляймуйце ж ганьбай тых, чыё сумленне Каштуе гэтак танна: паўрубля! Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)