пазліва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Зліць з розных пасудзін у адну ўсё, многае. Пазліваць малако ў бітон.

2. Зліць адкуль‑н. усё, многае. Пазліваць ваду з радыятараў.

3. перан. Злучыць у адно цэлае ўсё, многае. Пазліваць атрады ў брыгады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ляндэракбітон, вялікая каструля’ (Сцяшк.; зэльв., Сцяц. Словаўтв.; гродз., Нар. сл.), ’невялікая каструля’ (шчуч., Сл. ПЗБ). У выніку перастаноўкі зычных л — р з польск. rondelek ’каструлька’ (Сцяцко, Словаўтв., 74; Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 2, 717).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ландэ́ракбітон, посуд для малака’ (гродз., КЭС), ландэр ка ’нешта з хатняга начыння’ (Сержп. Грам.). Відавочна, злайдачае, польск. landara ’нешта вялізнае, нязграбнае’. Гэта значэнне развілося з ’крытая, вялікая нязграбная карэта’ < ’карэта для падарожжаў’. Польск. landara ез ням. Landauer (Wagen) < Landau — назва горада ў Баварыі (Варш. сл., 2, 682; Фасмер, 2, 456; Слаўскі, 4, 45). Суф. -арак па аналогіі да цабэрак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

усярэ́дзіне, прысл. і прыназ.

1. прысл. Унутры, у цэнтры чаго‑н. Міхась схапіў рагожу і.. стаў вышароўваць бітон усярэдзіне і зверху. Дайліда. Золка за плячыма, ные і ные ўсярэдзіне, як на што нядобрае. Пташнікаў. Смешныя ў .. [Курта] выходзілі пячонікі: зверху вуголле, а ўсярэдзіне цвёрдыя, як камень, — ні ўкусіць, ні ўгрызці. Ракітны.

2. прыназ. з Р. Пасярод. З налітымі крывёю вачамі, каровы равуць, грабуць капытамі зямлю... Усярэдзіне статка — на невялікім пятачку — воўк. Бяспалы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тру́мальбітон’, труме́льчык ‘невялікая каструлька з ручкай’ (Рэг. сл. Віц.), сюды ж тру́ман ‘паходны жалезны чайнік з вузкім горлам і шырокім дном’ (Касп.), параўн. рус. пск. тру́моль ‘чайнік’. Рэгіянальнае запазычанне з лат. trumulis ‘конусападобны бляшаны сасуд, банка, чайнік’, якое з н.-ням., усх.-фрыз. trummel ‘барабан або іншы шумны моцны інструмент’, ‘бляшаны посуд з накрыўкай’, параўн. таксама ням. Trommel ‘барабан, вал, цыліндр’, якія праз ст.-в.-ням. trumba ўзыходзяць да франц. trompe ‘медны рог, труба, горн’ < італ. tromba ‘труба’ (Каруліс, 2, 432; Васэрцыер, 237).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пакруці́ць, ‑кручу, ‑круціш, ‑круціць; зак., што.

1. Прывесці ў кругавы рух; крутнуць. Пакруціць махавое кола. Пакруціць тачыла.

2. Кругавым рухам змяніць становішча чаго‑н. Пакруціць выключальнік. □ Канстанцін Міхайлавіч пакруціў рычажок прыёмніка, пашукаў іншае станцыі. Лужанін.

3. Разм. Туга звіць адно з другім.

4. Зламаўшы, паскручваць канцы паміж сабой, зблытаць усё, многае. Пакруціла бура пшаніцу ў полі.

5. і чым. Круціць некаторы час. Віктар Сяргеевіч пакруціў у руках бітон, потым зірнуў праз адчыненыя дзверы кухні некуды ў прастору і ўсміхнуўся. Гамолка. Палкоўнік прыжмурыўся.., пакруціў галавою. — Ты, Віктар, як заўсёды, гаворыш ісціну! Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ме́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Адпаведны размер чаго‑н. Каб абутак шыць па мерцы: Не вялікі, не малы, Прымяраеш, круціш-верціш — Падбіраеш капылы. Непачаловіч.

2. Прадмет, які служыць для вымярэння даўжыні. Калі заходзім у другую палавіну хаты нашага калгаснага садоўніка .., у вочы адразу кідаецца двухметровая, з адламаным канцом-нагой, брыгадзірская мерка «каза». Шуцько.

3. Пасудзіна для мерання чаго‑н. вадкага або сыпучага. — Гэты хлапчук без чаргі, не адпускайце, — нібы прачнулася .. [жанчына] ад бразгату літровай меркі аб бітон. Пальчэўскі. Хлеба нам гаспадыня не прыбаўляла, бульбы таксама насыпала адну мерку: хочаш — еш, хочаш — бяры з сабою. Якімовіч.

4. перан. Спосаб ацэнкі, крытэрый. — Я пачынаю думаць, што да ўсяго трэба падыходзіць з нейкаю меркаю, але гэтай меркі ў мяне няма. Колас. Кастрычнік, Ні ў чым ты не знаеш стандарту, Нічога не мераеш меркай крывою. Барадулін.

5. Уст. Плата збожжам за памол у млыне. Пакуль прымаць мерку ў новых завознікаў, студэнт паглядзеў на вялікія, як добрыя парсюкі, мяхі Сценкі Мякіша, што хітра прысуседзіліся каля самага каша. Брыль.

•••

Мераць усё (усіх) сваёй меркай гл. мераць.

Мераць усіх адной меркай гл. мераць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)