неограни́ченность неабмежава́насць, -ці ж.; бязме́жнасць, -ці ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
безбярэ́жжа, ‑а, н.
Адсутнасць берагоў, бязмежнасць. Шыр і безбярэжжа, Дзе вятры-гулякі Ходзяць станавіта, Як сваты калісьці. Колас. Лажыцца цемра безбярэжжам, нямы спакой снягоў і зор. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бескра́йность бяскра́йнасць, -ці ж.; (безграничность) бязме́жнасць, -ці ж., неабся́жнасць, -ці ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
необъя́тность неабся́жнасць, -ці ж., неабды́мнасць, -ці ж.; (беспредельность) бязме́жнасць, -ці ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
безбре́жие ср. бязме́жжа, -жжа ср., бязме́жнасць, -ці ж., бяскра́йнасць, -ці ж.; см. безбре́жность.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
необозри́мость неагля́днасць, -ці ж.; неабся́жнасць, -ці ж., неабды́мнасць, -ці ж.; бязме́жнасць, -ці ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бесконе́чность
1. бяско́нцасць, -ці ж.; (в пространстве) бязме́жнасць, -ці ж.; бяскра́йнасць, -ці ж.;
2. мат. бескане́чнасць, -ці ж.;
◊
до бесконе́чности без канца́;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
По́вадзь (поваць) ’разводдзе, паводка’ (астрав., воран., Сл. ПЗБ), ст.-бел. поводь ’тс’ (Сл. Скар.). Укр. повідь, рус. поводь ’паводка’, польск. powódź ’тс’, чэш., славац. povoden ’тс’, славац. povodie ’басейн ракі’. Ад *po‑ і *vodъ ’водная прастора, шмат вады’ — бязафікснае ўтварэнне са значэннем зборнасці ад вада (гл.), параўн. бегаць ’мноства’ (ТС) ад багацце. Банькоўскі (2, 738) узводзіць да powodzić ’весці’, што сумнеўна з пункту погляду семантыкі. Сюды ж повадзь (поваць) ’многа’ (астрав., воран., Сл. ПЗБ), параўн. укр. повідь ’паводка’, перан. ’безліч’, польск. powódź ’тс’. Перанос паводле падабенства: ’вялікая колькасць вады’ > ’вялікая колькасць чаго-небудзь’. Параўн. яшчэ семантыку ст.-грэч. πέλαγοζ ’мора’, перан. ’акіян (вялікая колькасць), бязмежнасць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сумяшча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.
1. Непарыўна спалучаць, злучаць. Аддзеяслоўныя назоўнікі на ‑ін-а (‑ын-а) значэнне адзінкавасці сумяшчаюць са значэннем выніку дзеяння. Граматыка. // Выконваць адначасова. Сумяшчаць работу з вучобай. □ Першы арышт адбыўся ў 1878 годзе ў Пецярбурзе, дзе Вяляўскі сумяшчаў вучобу ва універсітэце з прапагандай сярод фабрычных рабочых. «Полымя». // у кім-чым. Аб’ядноўваць у сабе адначасова; валодаць адначасова. Драматычная паэма сумяшчае ў сабе жанравыя адзнакі і ліра-эпічнай паэмы і драмы. Ярош. Здаецца, акіян сумяшчае ў сабе і зялёны шум лясоў, і бязмежнасць нябеснага блакіту, і прывабнасць жывой вады, якая цячэ. Філімонаў.
2. Накладваць адно на другое (фігуры, лініі), дасягаючы супадзення ва ўсіх пунктах. Сумяшчаць сіметрычныя фігуры.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абшар, прастор, прастора, прасцяг, абсяг, прыволле, раздолле, разлегласць, разлог, далягляд, даль, далеч, далячынь, шырыня, шыр, бязмежжа, бязмежнасць, бясконцасць, бяскрайнасць, неагляднасць; бязмер, бязмер'е, пространь (абл.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)