быльнёг, ‑нягу, м.

Тое, што і быльнік. На агароджы, на бадай што голых ужо вішнях, на прыдарожным быльнягу вісела павуцінне «бабінага лета». Шамякін. Там [на пустцы] нават трава людская не расце. Адзін сівец з быльнягом толькі раскашуюцца ўлетку. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Балі́ўкі ’сцяблы і лісце бульбы’ (ДАБМ, 867). Відавочна, дыялектная форма ад *bуlь ’былінка, расліна’. Параўн. іншыя назвы: быльні́к, бы́лле, былі́ннік, буле́ннік, буле́шнік, буле́ўнік (там жа). Не выключаецца і сувязь з бу́льба (бу́ля?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

засты́глы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і застылы. Быльнік па краях адхону, слабенькі, узорысты іней на ім, канаўка побач на поплаве, ледзь-ледзь толькі застыглая. Кулакоўскі. Каменныя львы драмалі. Застыглая ўсмешка не сыходзіла з іх белых вачэй. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Быллё, бы́лле, былі́на, бы́льнік і г. д. Усё да прасл. *bylь ’расліна’, *bylьje, якое звязана з дзеясловам *byti (першапачаткова ’расці’). Гл. Айцэтмюлер, ZfslPh, 22, 363–372; Мяркулава, Очерки, 122; Фасмер, 1, 259. Параўн. яшчэ буліна́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бо́лей, прысл.

Тое, што і больш. Хай будзе сотня і болей Разам ляжаць плашчаніц, Мы перад імі на доле Не распластаемся ніц. Крапіва. Нідзе мяжы не згледзіш болей, І зніклі быльнік і палын. Колас. Злегла хворая Люба І ўжо болей не ўстала. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Буліна́ ’расліна палын звычайны, чарнобыль, Artemisia vulgaris L.’ (Арх. Бяльк., слонім.), бульняк ’тс’ (Кіс.). Гэта расліна часта носіць назвы, вытворныя ад прасл. *bylь, *bylina і да т. п. ’расліна’. Параўн. чарнобыль, быліца, быльнік, быльняк і г. д. (гл. і Мяркулава, Очерки, 122). Формы буліна́, бульня́к < быліна, быльняк з тых дыялектаў, дзе пасля губных вядомы пераход ы > у.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)