каса́тка², -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Буйная драпежная млекакормячая жывёліна сямейства дэльфінавых, падобная на кіта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арангута́н і арангута́нг, -а, мн.і -і, -аў, м.

Буйная чалавекападобная малпа.

|| прым. арангута́навы (арангута́нгавы), -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бе́ркут, -а, М -куце, мн. -ы, -аў, м.

Драпежная птушка сямейства ястрабіных, буйная парода арлоў.

Паляванне з беркутам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скат², -а, М ска́це, мн. -ы, -аў, м.

Буйная драпежная марская рыба з плоскім целам і вострым хвастом.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шып², -а, мн. -ы, -аў, м.

Буйная прамысловая рыба сямейства асятровых, пашыраная пераважна ў басейнах Каспійскага і Аральскага мораў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бу́йвал, -а, мн. -ы, -аў, м.

Буйная жвачная жывёліна атрада парнакапытных (свойская і дзікая) з грузным тулавам і кароткай шыяй.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гары́ла, -ы, мн. -ы, -ры́л, ж.

Буйная чалавекападобная малпа з масіўным целаскладам і цёмнай поўсцю, якая водзіцца ў Цэнтральнай Афрыцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

барс, -а, мн. -ы, -аў, м.

Буйная драпежная жывёліна сямейства кашэчых з плямістай поўсцю.

Снежны б.

|| прым. ба́рсавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сіп², -а, мн. -ы, -аў, м.

Буйная драпежная птушка атрада сокалападобных з бурым апярэннем і белым пухам на галаве і шыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вярблю́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Буйная жвачная аднагорбая або двухгорбая жывёліна пустынь і сухіх стэпаў.

|| прым. вярблю́джы, -ая, -ае.