лазу́рь ж.
1. (о цвете) блакі́т, -ту м.;
2. (краска) лазу́рак, -рку м.;
берли́нская лазу́рь берлі́нскі лазу́рак.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Лазу́р, лазу́рак ’блакіт’, ’фарба светла-сіняга колеру’ (ТСБМ; ігн., Сл. паўн.-зах., Касп.), лазу́рка ’тс’ (Нас.), ст.-бел. лазоръ, лязуръ ’блакітны камень, блакітная фарба’ (пач. XVII ст.) запазычаны са ст.-польск. lazur (Булыка, Запазыч., 187) < с.-в.-ням. lāsūr(e) < с.-лац. lazurium, lasurium < араб. lāzaward < перс. lādzwärd ’лазурыт’, ’колер гэтага блакітнага каменя’, ’блакітная фарба’ (Слаўскі, 4, 83).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ясно́та, ‑ы, ДМ ‑ноце, ж.
Абл. Ясната. Чайка імчыць да ясноты. Глебка. Над раённым гарадком, .. стаяла ціхая, пагодлівая вераснёўская ясната. Ракітны. Праз воблачнасць сям-там цадзілася яснота, а месцамі нават праступаў блакіт. Калодзежны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сінь, сінява, просінь, блакіт, блакітнасць, лазурак
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
паспакайне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Стаць спакойным, спакайнейшым; супакоіцца. Выпіўшы кроплі, Гаховіч крыху паспакайнеў. Паслядовіч. На захадзе пачало святлець, вецер паспакайнеў, паміж хмарамі паказаўся блакіт. Новікаў. / у безас. ужыв. Ваенная хваля адышла на захад, і ў горадзе паспакайнела. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
іржаны́ і ржаны́, ‑ая, ‑ое.
Жытні, аржаны. Пахла прэллю са страхі, токам, свежай, нядаўна памалочанай іржаной саломай. Мележ. Над спелым іржаным полем, хаваючы сонца і блакіт неба, павольна паўзла густая хмара. Мыслівец. Люблю я прыволле Шырокіх палёў, Зялёнае мора Ржаных каласоў. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разу́ць, разую, разуеш, разуе; зак., каго-што.
Зняць з каго‑н. абутак. Разуць параненага. □ Малых раздзелі і разулі. Віхрыць з-пад матчынай рукі Лянок іх чубікаў разумных, Вачэй даверлівы блакіт. Семашкевіч. // Зняць з нагі (пра абутак). Галя разула святочныя лодачкі, паклала іх у сумку. Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жа́варанак і жа́ўранак, ‑нка, м.
Невялікая пеўчая птушка атрада вераб’іных, якая водзіцца пераважна на полі. Кожную раніцу аж разлягаўся жаваранак, упарта напамінаючы, што вясна такі — вось яна. Крапіва. Ясны блакіт вам, прасторы зялёныя, Хай жа над вамі з зары да зары Радасна жаўранкі звоняць натхнення, Сонца гарыць! Барадулін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бяздо́нны, ‑ая, ‑ае.
Непамерна глыбокі. Так загуста насыпана месяцаў У бяздонную прорву вод, Што не пройдзе ніяк, не памесціцца Сярод гэтых вод параход. Панчанка. [Кулеш] кінуўся да ракі і доўга глядзеў на цёмную плынь і ўсё адно ўбачыў смерць — чорныя, бяздонныя віры глядзелі на яго. Шамякін. // Бязмежны, бяскрайні. Бяздонны блакіт.
•••
Бяздонная бочка гл. бочка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бясхма́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Без хмар; ясны. Ноч была з ціхім водсветам зорнага бясхмарнага неба. Чорны. Кветкі даверліва пазіралі ў бясхмарны блакіт неба. Марціновіч.
2. перан. Нічым не засмучаны; шчаслівы. Мне ішоў васемнаццаты год. Такі ўзрост, калі ўсё наперадзе здаецца светлым, бясхмарным, шчаслівым, калі ў душы жыве вера на будучае, калі, здаецца, на свеце няма такіх вышынь, якіх ты не можаш узяць. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)