бальзамі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які дзейнічае, як бальзам. Дзед і ўнук сядзелі на тэрасе. З нетраў веяла бальзамічным водарам маладой лістоты. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сты́ракс м.

1. род. сты́ракса (дерево) сти́ракс;

2. род. сты́раксу (бальзам, древесина) сти́ракс

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сты́раксавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да стыракса, уласцівы яму. Стыраксавы пах. // Які выдзяляе стыракс. Стыраксавае дрэва. // у знач. наз. сты́раксавыя, ‑ых. Сямейства дрэвавых і кустовых раслін, якія выдзяляюць пахучы бальзам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сты́ракс, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Дрэва трапічных і субтрапічных краін, у смале якога знаходзяцца пахучыя рэчывы.

2. ‑у. Драўніна такога дрэва, а таксама пахучы бальзам, які атрымліваецца з розных відаў гэтага дрэва і выкарыстоўваецца ў парфумерыі і медыцыне.

[Грэч. styrax.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паразліва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разліць усё, многае. Гаранскі паразліваў у крышталёвыя чаркі бальзам. Сабаленка. Прыходзіў.. Анатоль сюды зацемна, а ўставаў рана, але кожны раз, калі ішоў мыцца ў нейкі закутачак у канцы калідора, там былопоўна вады, мусіць, паразлівалі шафёры.. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бальзамі́раваць. Рус. бальзами́ровать (з XVIII ст.). Лічыцца запазычаннем з ням. мовы balsamieren; аб запазычанні сведчыць суф. ‑ір‑ < ням. ‑ier(en). Гл. Шанскі, 1, Б, 28–29. Параўн. яшчэ Гютль–Ворт, For. Words, 61–62. Але ўкр. бальзамува́ти, польск. balsamować з’яўляюцца або самастойнымі ўтварэннямі (ад бальза́м) або запазычаннем з іншай крыніцы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пі́жма (пісьма, пыжам, пожма, пу́ж. ма, ціжма, чыжам, сціжма, сіаапізьма, піжмак, пожня) * расліна Tanaceum balsamita L.’ (віц., маг., Кіс.; слуц., лельч., КЭС; Сл. ПЗБ; гродз., Сцяшк. Сл.; міёр., Жыв. сл.; ТСБМ; Бяльк.; ЛА, 1); піжма, пізмо ’старасцень якава, Senecio jacobaea L.’ (Кіс.). Укр. тіжлю, рус. тіжма ’Tanaceum vulgare’, рус. яшчэ ’крываўнік дабрародны, Achillea nobilis L.’, польск. piżmo, в.-луж. piżmo ’мускус’, piżmowe ziele, piżmowiec ’адокса мускусная’, мар. piżmo ’астра. Asler chinensis’, piżma ’васілёк, Centaurea cyanus’, чэш., славац. piżmo ’мускус’, харв. piżma ’піжма’, усе запазычаны з с.-в.-ням. bisem, ст.-в.-ням. bisam(o) ’мускус’ (Міклашыч, 248; Фасмер, 3, 259) < с.-лац. bisamum < ст.-яўр. basamбальзам’ < асір. bes(a) ’прыемны пах’, з якога праз ст.-грэч. βάλσαμον ’тс’ прыйшло суч. бальзам (Бязлай, 3, 45; Махэк₂, 453). Ст.-бел. пижмо ’мускус’ (XVI ст.) было запазычана са ст.-польск. piżmo, якое са ст.-чэш. pižmo ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 151), перанос назвы на Tanaceum vulgare звязана з тым, што лісты гэтай расліны замянялі карыцу і мускатны арэх (Мяркулава, Очерки, 105).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

слой 1, ‑я; мн. слаі, ‑ёў; м.

1. Маса якога‑н. рэчыва, якая пакрывае паверхню чаго‑н., або пласт чаго‑н., размешчаны паміж іншымі такімі пластамі. Слой лёду. Слой тлушчу. Слой драўніны. Слаі атмасферы. □ Тоўсты слой моху-тарфяніку зялёным кажухом пакрываў балота. Ваданосаў. // перан. Тое, што наслойваецца на што‑н. Выпадак за выпадкам, нязначным, дробныя, пластуюцца яны і складаюць моцныя слаі жыцця. Гартны.

2. Група людзей, аднародная па сацыяльных, культурных і пад. прыметах. У рэвалюцыйным лагеры мы бачым людзей розных слаёў грамадства. Хромчанка.

•••

Культурны слой зямлі — слой зямлі, які ўтвараецца з арганічных і іншых рэштак на месцах пасяленняў чалавека.

слой 2, ‑я, м.

Вялікі слоік. Распачаў тут доктар лекі: Апарацік выняў нейкі, — Трубак, шрубак там мільён, А да іх яшчэ балон. У Хвядосаў труп застылы Ён бальзам уліў у жылы, Слой шкляны сказаў падаць, Стаў за хворым наглядаць. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лякарства, медыкамент, прэпарат / вадкае, з некалькіх рэчываў: мікстура / настой з лекавых раслін: зелле / вадкае ці мазь, знадворнае: націранне; лекі (мн., разм.); бальзам (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)