тарфя́на-бало́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. тарфя́на-бало́тны тарфя́на-бало́тная тарфя́на-бало́тнае тарфя́на-бало́тныя
Р. тарфя́на-бало́тнага тарфя́на-бало́тнай
тарфя́на-бало́тнае
тарфя́на-бало́тнага тарфя́на-бало́тных
Д. тарфя́на-бало́тнаму тарфя́на-бало́тнай тарфя́на-бало́тнаму тарфя́на-бало́тным
В. тарфя́на-бало́тны (неадуш.)
тарфя́на-бало́тнага (адуш.)
тарфя́на-бало́тную тарфя́на-бало́тнае тарфя́на-бало́тныя (неадуш.)
тарфя́на-бало́тных (адуш.)
Т. тарфя́на-бало́тным тарфя́на-бало́тнай
тарфя́на-бало́тнаю
тарфя́на-бало́тным тарфя́на-бало́тнымі
М. тарфя́на-бало́тным тарфя́на-бало́тнай тарфя́на-бало́тным тарфя́на-бало́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абля́пацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Апырскацца; запэцкаць сябе чым‑н. Абляпацца балотнай граззю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

до́лу, прысл.

Разм. Уніз, наніз. Густое галлё лазняку хіліцца долу пад халодным ветрам і палошча свае верхавіны ў сцюдзёнай балотнай вадзе. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раку́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Невялікая ракавіна (у 1 знач.). Ад берагу моцна пахла багавіннем, ракушкамі і балотнай іржою. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папаку́рчыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Разм. Курчыцца доўга, неаднаразова. Пасля таго, як узбек папакурчыўся жыватом ад балотнай вады, Машкін забараніў набіраць у біклажкі ваду з розных лужын і панаў. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іржа́ і (пасля галосных) ржа, -ы, ж.

1. Чырвона-буры налёт на паверхні жалеза, што ўтвараецца ў выніку акіслення яго ў паветры і ў вадзе.

І. на ланцугу.

2. Прымесь вокіслаў жалеза ў балотнай вадзе, якая надае ёй буры колер і спецыфічны прысмак.

3. Жоўта-аранжавыя плямы на паверхні раслін, якія з’яўляюцца ў тых месцах, дзе развіваюцца споры паразітных грыбкоў.

Хлебная р.

4. перан. Тое, што шкодна дзейнічае на каго-, што-н.

І. на душы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бясфо́рменны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае выразна акрэсленай формы. Па берагах канала ляжалі высокія бясформенныя груды рудой балотнай зямлі. Краўчанка. У такія светлыя ночы на моры ходзяць бясформенныя, розных памераў цені. Кулакоўскі. // перан. Невыразным няясны, неакрэслены.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жы́жа 1, ‑ы, ж.

Тое, што і жыжка (у 1 знач.). Прыходзілася брысці па пояс у балотнай жыжы. Бядуля.

жы́жа 2, ‑ы, ж.

Дзіц. Агонь. — Зізя, зі-зя, — паказвае Лідачка пальчыкам на агонь у грубцы. — Жыжа, жыжа, каток, — адказвае старая. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прэ́ліна, ‑ы, ж.

Разм.

1. Прэлае месца на скуры. Здалося, што з балотнай вадою сплыло з ног усё: і цяжкі размяклы абутак, і .. боль прэліны, і ламота ў суставах. Кулакоўскі.

2. Тое, што і прэласць. З ракі патыхае прэлінаю. Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

руда́, ‑ы, ДМ рудзе; мн. руды; ж.

Прыродная мінеральная сыравіна, якая змяшчае ў сабе металы або іх злучэнні. Жалезная руда. Руды каляровых металаў. Уранавая руда. Азбеставая руда. □ І робяць гарнякі руду, шахцёры высякаюць вугаль. Таўлай. [Лахманы] мокрыя да пахаў, у бурых плямах балотнай руды. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)