казуа́р, ‑а, м.

Буйная чорная птушка з дужымі трохпальцымі нагамі, якая водзіцца ў Паўночнай Аўстраліі, на Новай Гвінеі і прылеглых астравах.

[Фр. casoar з малайск.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэзерва́цыя, ‑і, ж.

1. У Паўночнай Амерыцы, Паўднёвай Афрыцы і Аўстраліі — месца прымусовага пасялення карэннага насельніцтва.

2. Захаванне чаго‑н. у рэзерве.

[Ад лац. reservare — захоўваць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тамі́лы, ‑аў; адз. таміл, ‑а, м.; тамілка, ‑і, ДМ ‑лцы; мн. тамілкі, ‑лак; ж.

Народ, які жыве ў Індыі, Шры-Ланка, Малайзіі, Бірме, Аўстраліі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

качкано́с, ‑а, м.

Яйцаносная млекакормячая жывёліна сямейства аднапраходных, у якой пярэдняя частка галавы выцягнута і заканчваецца шырокай дзюбай, падобнай на качыную (водзіцца ў Аўстраліі і Тасманіі).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

яхі́дна 1, ‑ы, ж.

1. Млекакормячая жывёліна атрада клаачных, накрытая іголкамі і поўсцю (водзіцца ў Аўстраліі, Новай Гвінеі, Тасманіі).

2. перан. Разм. Пра злога, каварнага чалавека. Не хлопец, а яхідна нейкая.

яхі́дна 2, ‑ы, ж.

Ядавітая аўстралійская змяя сямейства аспідаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пул, ‑а, м.

1. Адна з форм капіталістычнай манаполіі, пры якой прыбытак усіх удзельнікаў наступае ў агульны фонд і размяркоўваецца паміж імі ў загадзя намечаных прапорцыях.

2. Кааператыўная арганізацыя фермераў Канады, ЗША і Аўстраліі для збыту сельскагаспадарчай прадукцыі, асабліва пшаніцы. Пшанічны пул.

[Ад англ. pool — агульны кацёл.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кабіне́т, ‑а, М ‑неце, м.

1. Рабочы пакой у доме, кватэры. Як пісьменнік працуе над словам? Звычайна адбываецца гэта ў цішыні кабінета, за зачыненымі дзвярамі. Шкраба. // Службовае памяшканне ва ўстанове, на прадпрыемстве для адказнага работніка. Кабінет старшыні. □ Кабінет Ніны Іванаўны, дырэктара дзіцячага дома, быў квадратным з адным шырокім акном на паўднёвы ўсход. Васілевіч. Начальніка цэха, які.. ўсіх навічкоў прымаў асабіста, .. [Міхал і Лёдзя] знайшлі ў кабінеце. Карпаў.

2. Спецыяльнае памяшканне, абсталяванае для заняткаў, працэдур (у навучальных і навукова-даследчых установах, паліклініках і пад.). Хімічны кабінет. Рэнтгенаўскі кабінет. Кабінет мовы і літаратуры.

3. Урад у некаторых дзяржавах (Індыі, Аўстраліі і інш.), які складаецца з міністраў. Змена кабінета.

4. У Расіі 18 — пачатку 19 ст. — назва некаторых урадавых устаноў (асабістай канцылярыі цара, кіраўніцтва гаспадарчымі і фінансавымі справамі царскага двара). Кабінет яго вялікасці.

•••

Кабінет міністраў — тое, што і кабінет (у 3 знач.).

[Фр. cabinet.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)