таксемі́я, -і, ж. (спец.).

Атручванне арганізма таксінамі пры пападанні іх у кроў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інтаксіка́цыя, -і, ж. (спец.).

Атручэнне арганізма ядавітымі рэчывамі — таксінамі.

|| прым. інтаксікацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

астэні́я, -і, ж. (спец.).

Стан агульнай слабасці арганізма; бяссілле.

|| прым. астэні́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выздараўле́нне, -я, н.

1. гл. выздаравець.

2. Узнаўленне нармальнай дзейнасці арганізма пасля хваробы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мочавыдзяле́нне, -я, н. (спец.).

Працэс выдзялення мачы з арганізма.

|| прым. мочавыдзяля́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гангрэ́на, -ы, ж.

Амярцвенне тканак арганізма, якое суправаджаецца іх гніеннем.

|| прым. гангрэно́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канстыту́цыя², -і, ж. (спец.).

Будова арганізма, склад цела.

К. чалавека.

|| прым. канстытуцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыстасава́льнасць, -і, ж.

Здольнасць ці магчымасць прыстасавацца да чаго-н.

П. арганізма да асяроддзя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тані́чны², -ая, -ае.

Які мае адносіны да тонусу арганізма, асобных яго органаў.

Т. рэфлекс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

конститу́цияII канстыту́цыя, -цыі ж.;

конститу́ция органи́зма канстыту́цыя аргані́зма.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)