вспры́скиваться страд.
1. спы́рсквацца, апы́рсквацца;
2. замо́чвацца; см. вспры́скивать;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
опыля́ться
1. бот. апыля́цца;
2. страд. апыля́цца; апы́львацца; апы́рсквацца; см. опыля́ть.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
спры́скиваться
1. разг. пы́рскацца; см. спры́снуться;
2. страд. апы́рсквацца, пы́рскацца, спы́рсквацца; замо́чвацца; см. спры́скивать;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
душы́цца 1, душуся, душышся, душыцца; незак.
1. чым і ад чаго. Задыхацца (ад кашлю, смеху, слёз і пад.). Душыўся .. [Міхалкаў бацька] кашлем доўга, аж заходзіўся. Чорны. На беразе стаялі Алік і Валерык і аж душыліся ад смеху. Шашкоў. // Прагна, паспешліва есці. Немец аж душыўся гэтай сытай ядой, недалікатна напіхаючы повен рот. Чорны. // перан. Разм. Карміцца аднастайнай ежай (звычайна нізкаякаснай). Душыцца поснай бульбай. // перан. Цяжка і многа працаваць. На пятнаццаць гадзін з дня ў дзень душылася [маці] на фабрыцы за кавалак хлеба. Якімовіч. // перан. Разм. Жыць у цеснаце. — Багацейшая ды мацнейшыя сем’і ўжо ў хатах. Ну і мне надакучыла ў зямлянцы душыцца з сям’ёй. Чарнышэвіч.
2. Штурхацца ў цеснаце, у натоўпе. Людзі душыліся, піхаліся, імкнуліся стаць бліжэй да каменя. Пестрак.
3. Зал. да душыць 1 (у 1, 6 знач.).
душы́цца 2, душуся, душышся, душыцца; незак.
Апырсквацца або націрацца духамі, адэкалонам. Душыцца адэкалонам. Часта пачаў душыцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)