оползти́II сов. (кругом чего-л.) абпаўзці́, апаўзці́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асу́нуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нься; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Апаўзці, асесці.

Грунт асунуўся.

2. Паволі апусціцца, зваліцца.

Чалавек асунуўся на зямлю ад слабасці.

3. перан. Схуднець, змарнець.

Ён з выгляду пастарэў, асунуўся.

|| незак. асо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паасо́ўвацца, ‑аецца; зак.

Асунуцца, апаўзці — пра ўсё, многае. Берагі акопчыкаў паасоўваліся ўсярэдзіну, паабвальваліся. Ермаловіч. Грыбоў тут ніхто не збірае, яны паасоўваліся на мох, пасохлі. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апаўза́ць I несов. (о земле) ополза́ть; см. апаўзці́ I

апаўза́ць II несов., см. абпаўза́ць 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спаўза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да спаўзці.

2. Апаўзці, асесці пад уздзеяннем дажджу, падземных вод і пад. (пра глебу, горныя пароды). Высокія берагі, падмытыя вадою, раптам спаўзалі ў ваду і знікалі бясследна. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аплы́сці¹ і аплы́ць, -ыву́, -ыве́ш, -ыве́; -ывём, -ывяце́, -ыву́ць; -ы́ў, -ыла́, -ыло́; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Растаць, растапіцца зверху, з краёў і пачаць сцякаць, пакрываючы што-н. рэшткамі растопленага рэчыва.

Свечка аплыла.

2. Ацячы, заплыць тлушчам.

Твар аплыў.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Абваліцца, апаўзці пад дзеяннем вады, вільгаці.

Бераг аплыў.

|| незак. аплыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

оплы́тьI сов.

1. (стать одутловатым) азы́знуць, ацячы́;

2. (о свече) аплы́сці, мног. пааплыва́ць;

3. (обрушиться от оползня) разг. апаўзці́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)