таўстаро́г, -а, мн. -і, -аў, м.

Парнакапытная жывёліна сямейства пустарогіх з вялікімі рагамі, якая водзіцца ў Паўночна-Усходняй Азіі і Паўночнай Амерыцы; снежны баран.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крывасмо́к, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Кажан, які жывіцца кроўю жывёл (жыве ў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы).

2. перан. Тое, што і крывапівец (пагард.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каёт, -а, М -ёце, мн. -ы, -аў, м.

Драпежная млекакормячая жывёліна сямейства сабачых, падобная да ваўка, якая водзіцца ў Паўночнай Амерыцы.

|| прым. каётавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

і́лька, -і, ДМ ільцы, мн. -і, ілек, ж.

Драпежны пушны звярок сямейства куніцавых, які водзіцца ў Паўночнай Амерыцы; футра гэтага звярка.

|| прым. і́лькавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лья́насы, ‑аў; адз. няма.

Раўніны ў Паўднёвай Амерыцы, пакрытыя травяністай расліннасцю.

[Ісп. llanos, ад llano — раўніна.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крэо́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Нашчадак першых іспанскіх і партугальскіх каланізатараў у Лацінскай Амерыцы.

|| ж. крэо́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак.

|| прым. крэо́льскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прэ́рыя, ‑і, ж.

Вялікая раўніна з расліннасцю стэпавага тыпу ў Паўночнай Амерыцы.

[Фр. prairie.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гну, нескл., м.

Млекакормячая жывёліна роду антылоп (водзіцца ва Усходняй і Паўднёвай Амерыцы).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апо́сум, ‑а, м.

Невялікая жывёліна з сямейства сумчатых пацукоў, якая водзіцца ў Амерыцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ацэло́т, ‑а, М ‑лоце, м.

Вялікая дзікая кошка, якая водзіцца ў Паўднёвай Амерыцы.

[Фр. ocelot.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)