Аза́рд ’запал’ (Бяльк.), азарт ’тс’ (БРС). Першая форма запазычана (XVII ст.) з польскай мовы (azard, hazard), у якую яно трапіла з французскай. Другая форма ў беларускую мову папала з рускай у найноўшыя часы. Першакрыніца гэтых слоў араб. az‑zahr ’косць для гульні’ Шанскі, 1, А, 53.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

запа́мятаваць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што, на каго-што, са злучн. «што» і без дап.

Абл. Забыць. — Нібы падмянілі мяне. Азарт такі да працы з’явіўся, да канала, што на ўсё запамятаваў. Галавач. Чытаючы, [Зося] запамятавала, што час быў позні і жыццё на вуліцы пачало глухнуць. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затума́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Зацягнуць туманам, смугой, вільгаццю і пад. // Зацьміць, завалачы вочы (пра слёзы). Слёзы, як ні стрымлівала іх [Ганна], набеглі на вочы, затуманілі позірк. Мележ. // перан. Пазбавіць яснасці, выразнасці; замарачыць. Хваляванне затуманіла старэчы розум, выцвілыя вочы засціла сляза. Мехаў. Гандлёвы азарт, прага нажывы затуманілі свядомасць, буйных і дробных бізнесменаў. Гамолка.

•••

Затуманіць вочы каму — звесці ў зман; абхітрыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разо́к, ‑зка і ра́зік, ‑а, м.

Разм. Памянш.-ласк. да раз (у 1, 2 знач.). Страх як бы адступіў, і зноў з’явіліся адчайная смеласць, азарт паляўнічага на страшнага звера, жаданне рызыкнуць яшчэ разок. Шамякін. Мікітку Адамавага яна ўжо разок бачыла. Радкі два было тады яму. Ракітны. Шапнуў ён: «Мілая, ну, глянь, хоць разік глянь!» Яму з дакорам я прамовіла: «Адстань!» Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падагрэ́ць, ‑грэю, ‑грэеш, ‑грэе; зак., каго-што.

1. Крыху, злёгку нагрэць. Падагрэць ваду на сонцы.

2. Зрабіць гарачай ежу. Падагрэць суп. □ [Вільгельміна:] — Можа вам гарбаты падагрэць, Рыгор? Гартны. Гаспадар сабраў сваё паляўнічае начынне, а.. [гаспадыня] падагрэла падрыхтаванае звечара сняданне. Кірэенка.

3. перан. Давесці да стану ўзбуджэння. Рашучасць, з якой выступіў Мазоўка, падштурхнула і падагрэла Кучука. Лобан.

4. перан. Зрабіць мацнейшым; узбудзіць. Падагрэць азарт. □ Цяпер Граноўская спяшалася падагрэць і без таго гарачыя спрэчкі. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разагна́цца, разганюся, разгонішся, разгоніцца; зак.

1. Павялічваючы скорасць свайго руху, давесці яе да найбольшай велічыні. Вось.. [бусел] трошкі разагнаўся, узмахнуў разы тры крыламі, і паволі падняўся ў паветра. Васілевіч. [Вадзімку] тут не было дзе і пабегаць. Толькі разгоніцца, а перад ім лава, ці ўслон, ці палаці. Сабаленка.

2. Захапіцца сваім заняткам, увайсці ў азарт. Гледзячы на гэтую Бабейкаву сядзібу, Ваўчок не любаваўся яе раскошай, а з трывогай думаў: «Ох і разагнаўся чалавек!» Хадкевіч.

•••

Не разгонішся — пра немагчымасць зрабіць што-небудзь у існуючых абставінах, умовах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Празарыць, параўн. у песні: “Чаму, чаму, бабуленько, курчат ні чуваці? // Не чуваці дзедку, і чуці ні будзет, / Выпусціла на падвуор’е, прозарылі людзі”. (Федар.; навагр., Шн.). Значэнне няяснае: пакралі, ураклі? З іншай ступенню чаргавання прозы- рыць ’прагнаць энергічна, не даючы апамятацца’ (Янк. 2, Мат. Гом.), ’праматаць, праіграць (грошы, дабро)’ (ТС). Паралелі ў рус. провариться ’прагна, карыслігш глядзець некаторы час; паквапіўшыся, прамахнуцца ад прагнасці ў продажы, абмене’, што да зариться ’прыходзіць у азарт у гульні’, ’разарацца’, зарить ’разараць; забіваць’, ’глядзець, выглядваць’. Відаць, усе гэтыя розныя значэнні можна аб’яднаць адзіным семантычным кампанентам, прадстаўленым ў рус. зоркий ’прагны, юрлівы; гнеўны, сварлівы’, якое Фасмер (2, 80) не аддзязяе і ад зарить ’глядзець, не адрываючыся’ < прасл. *zbr‑/*zor‑ (гл. зорыць, зыр). Роднаснымі лічацца ст.-інд. haryati ’ён кахае, прагне’, ст.-в.-ням. gern ’прагны’, гоц. gairns, авест. žara‑ ’цэль, імкненне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

увайсці́, увайду́, уво́йдзеш, уво́йдзе; увайшо́ў, -шла́, -ло́; увайдзі́; зак.

1. Уступіць, пранікнуць унутр.

У. ў дом.

У. ў гісторыю (перан.: захавацца ў памяці чалавецтва).

2. Уключыцца ў склад, у члены чаго-н.

У. ў склад праўлення.

3. Змясціцца.

У бочку ўвайшло яшчэ адно вядро вады.

4. Асвоіцца з чым-н., унікнуць у што-н.

У. ў новую работу.

У. ў курс справы.

5. У спалучэнні з абстрактнымі назоўнікамі азначае пачатак дзеяння, стану, названага назоўнікам.

У. ў моду (стаць звычайным, прывычным). У. ў прывычку (стаць прывычным). У. ў азарт (моцна захапіцца чым-н., адчуць запал да чаго-н.). У. ў давер (пачаць карыстацца даверам). У. ў сілу (падужэць, а таксама стаць законным, дзейным).

6. Прайсці які-н. шлях (разм.).

У. дзесяць кіламетраў.

|| незак. увахо́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць (да 1—5 знач.).

|| наз. увахо́д, -у, М -дзе, м. (да 1 знач.) і увахо́джанне, -я, н. (да 1, 2, 4 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гара́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

Разм.

1. Хвароба, пры якой у хворага бывае высокая тэмпература; ліхаманка. Два дні Марынка не выходзіла з кватэры бацькоў — ляжала ў пасцелі, перамагаючы гарачку і трызненне ў паўсне. Хадкевіч.

2. перан.; чаго або якая. Моцнае ўзрушэнне, захапленне, азарт. Гарачка нажывы. Карцёжная гарачка. □ Усіх [вяскоўцаў] ахапіла гарачка будаўніцтва, і кожны лез са скуры, каб зрабіць дах большы і лепшы. Шамякін. // Спешка ў якой‑н. рабоце. А пад хваінаю на грудзе Вакол стажка аж кішаць людзі, Гарачка ўсіх бярэ такая, Што пот ім вочы залівае, Бо хмара сіваю градою Ужо звісла нізка над зямлёю. Колас.

•••

Белая гарачка — захворванне, якое ўзнікае ў выніку алкагалізму і суправаджаецца трызненнем і галюцынацыямі.

Пароць гарачку гл. пароць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

страстьI ж.

1. (сильное чувство) гара́чае (мо́цнае) пачуццё; (увлечение) захапле́нне, -ння ср.; (влечение) ця́га, -гі ж.; (склонность) схі́льнасць, -ці ж., прыхі́льнасць, -ці ж.; (рвение) заўзя́тасць, -ці ж.; сла́басць, -ці ж.; (охота) ахво́та, -ты ж.; (желание) жада́нне, -ння ср.; (азарт) запа́л, -лу м., аза́рт, -ту м.;

стра́сти у спо́рщиков разгоре́лись пачу́цці ў спрача́льнікаў разгарэ́ліся; спрача́льнікі прыйшлі́ ў аза́рт;

ма́ло-пома́лу но́вое заня́тие обраща́ется у него́ в страсть ма́ла-пама́лу но́вы заня́так перахо́дзіць у яго́ ў захапле́нне;

де́лать что́-л. со стра́стью рабі́ць што-не́будзь з запа́лам (з захапле́ннем, заўзя́та);

страсть к теа́тру ця́га да тэа́тра, захапле́нне тэа́трам;

страсть к аза́ртным и́грам ця́га (схі́льнасць, сла́басць) да аза́ртных гу́льняў;

2. (сильная любовь) жарсць, род. жарсці ж.; страсць, род. стра́сці ж.; (гара́чае, мо́цнае, нястры́мнае) каха́нне, -ння ср.; па́лкасць, -ці ж.;

быть охва́ченным стра́стью быць ахо́пленым гара́чым (нястры́мным) каха́ннем;

3. чаще мн., уст., рел. (страдание) паку́та, -ты ж., му́ка, -кі ж., мучэ́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)