спы́рскаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. каго-што. Пакрапіць пырскамі, апырскаць.

С. вадой падлогу.

2. што. Выпырскаць, зрасходаваць.

С. увесь адэкалон.

|| незак. спы́рскваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. спы́рскванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парфу́ма, ‑ы, ж.

Разм. Духі, адэкалон. Жонка ўсміхнулася. Падала флакон з парфумаю «Лілія». Баранавых. Адзенне аддавала даўно забытымі пахамі жаночай пекнаты і парфумы. Мурашка.

[Фр. parfums.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Парфу́ма ’духі, адэкалон’ (ТСБМ), парфу́м (Нас.), парфуна (Яруш.) ’тс’, парху́ма ’духі, пах’ (Шпіл.). Ст.-бел. парфума, перфума, перхуна (Булыка, Лекс. запазыч., 109). З польск. parfuma < франц. parfum < лац. perfumāre ’выпарацца’ (параўн. Брукнер, 396).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

парфуме́рыя, ‑і, ж.

1. зб. Духі, адэкалон і іншыя касметычныя вырабы. Вытворчасць парфумерыі.

2. Галіна лёгкай прамысловасць якая выпускае такія вырабы. Развіваць парфумерыю. // Разм. Магазін, або аддзел у магазіне, дзе прадаюцца такія вырабы.

[Фр. parfumerie.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распылі́ць, ‑пылю, ‑пыліш, ‑пыліць; зак., каго-што.

1. Ператварыць у пыл.

2. Рассеяць моцным струменем (вадкасць, парашок). Распыліць адэкалон пульверызатарам.

3. Раскідаць дробнымі часткамі, групамі, пазбавіўшы гэтым дзейснасці, сілы. Распыліць сродкі. Распыліць сілы. // перан. Рассеяць (увагу, энергію і пад.), накіраваўшы адначасова на розныя прадметы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раско́ша, ‑ы, ж.

1. Празмерны дастатак, багацце. Зайцаў ні разу не бачыў яго, але чуў ад іншых, што хлопец той не можа нават засмяяцца, бо гэтак атлусцелі і разбыліся ад раскошы яго шчокі. Кулакоўскі. [Вера:] — Не з раскошы я дала згоду ісці за .. [Адама] замуж. Дамашэвіч. // Празмернасць у выгодах; камфорт. І вось цяпер .. за ўсю гэту раскошу, якой цэлае лета цешацца «дачнікі» — дальняя і блізкая радня — за ўсё гэта Міхал Няронскі расплачваецца. Васілевіч. // Што‑н. лішняе, не першай неабходнасці (пра прадметы, учынкі і пад.). — Я купіла табе самае лепшае мыла, самога Гольдзіна прасіла прывезці, адэкалон, крэм... — Навошта гэта непатрэбная раскоша? Шамякін. — Зараз у нас рукі не цалуюць, не модна. Лічаць гэта панскай раскошай. Машара.

2. Пышнасць, велічнае хараство. — Такая раскоша, такое багацце! Не ведаеш, на што пазіраць і што выбіраць, — смяяўся .. [Турсевіч]. Колас.

3. Багацце, пышнасць (прыроды, расліннасці). За акном буяў у раннямайскай раскошы сад. Ліс. Агародчык напаўняўся той раскошай, якой не мог не заўважыць кожны. Вітка.

4. Прастора, свабода. Пасля зазерскага і скобраўскага малазямелля і цеснаты — тут сапраўды была раскоша. Пальчэўскі.

5. у знач. вык. Разм. Пра тое, што выклікае задавальненне, захапленне. Стол — раскоша. На ім віно, гарэлка, закуска. Навуменка. — Гэта ж цяпер раскоша, а не жыццё — і музыку слухаеш, і ўсе навіны, і розныя парады... Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)