адшу́квацца несов., возвр., страд. разы́скиваться; изы́скиваться; см. адшу́кваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адшу́квацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адшукацца.

2. Зал. да адшукваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

знайдава́ць

‘знаходзіць, адшукваць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. знайду́ю знайду́ем
2-я ас. знайду́еш знайду́еце
3-я ас. знайду́е знайду́юць
Прошлы час
м. знайдава́ў знайдава́лі
ж. знайдава́ла
н. знайдава́ла
Загадны лад
2-я ас. знайду́й знайду́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час знайду́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

найдава́ць

‘знаходзіць, адшукваць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. найду́ю найду́ем
2-я ас. найду́еш найду́еце
3-я ас. найду́е найду́юць
Прошлы час
м. найдава́ў найдава́лі
ж. найдава́ла
н. найдава́ла
Загадны лад
2-я ас. найду́й найду́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час найду́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адшу́кванне ср.

1. разы́скивание, ро́зыск м.;

2. изыска́ние; см. адшу́кваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

изы́скивать несов.

1. шука́ць, адшу́кваць; (находить) знахо́дзіць;

изы́скивать сре́дства на постро́йку адшу́кваць сро́дкі на пабудо́ву;

2. (производить поиск) вышу́кваць, рабі́ць по́шук (по́шукі);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зна́йда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Сабака, які прывучаны адшукваць дзічыну або чалавека па следзе.

2. перан. Разм. Сышчык, шпіён. Машэка рады знайдзе гэтай І не марнуе дарма час. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сачыць ’назіраць, наглядаць за кім-небудзь, чым-небудзь’, ’адшукваць’, ’дапільноўваць’ (ТСБМ, Шат., Касп., Стан., Ласт.), ’цікаваць, высочваць, віжаваць’ (Бяльк., Гарэц.), ’пільнаваць’ (Сл. ПЗБ) ’назіраць, запільноўваць’ (Варл.) ’шукаць у галаве’ (Сержп. Прык.) ’гнаць звера (пра сабаку)’ (Сцяшк.) ’быць падобным на каго-небудзь’: сочыць бацькупадобны да бацькі (віл., глыб., Сл. ПЗБ), сочы́ць ’высочваць’ (ТС). Укр. сочи́ти ’падпільноўваць’, рус. сочи́ть ’шукаць, дапільноўваць’, ст.-рус. сочити, сочуадшукваць; весці судовую справу’, польск. soczyć ’паклёпнічаць, цкаваць’, чэш. sočiti ’ненавідзець; раўнаваць; абгаворваць’, серб.-харв. со̀чити ’выявіць, адшукаць’, ’даказаць’, славен. sáčiti ’лавіць’, балг. со́ча ’паказваю’. Прасл. *sočiti. Звязваюць з прасл. *sokъ ’абвінаваўца, выведнік’ і параўноўваюць з літ. sakýti, sakaũ ’гаварыць’, лат. sacît, ст.-в.-ням. sagen ’тс’ і г. д. (Бругман, IF, 12, 38; Траўтман, 255; Мюленбах-Эндзелін, 3, 603; Младэнаў, РФВ, 63, 310; Фасмер, 3, 731). Махэк₂ (566) зыходным значэннем лічыць ’дапільноўваць, адшукваць (звера)’ і супастаўляе з літ. sekù, sèkti ’ісці (следам)’, лац. sequor, ірл. sechur ’тс’, ст.-інд. sáčate ’ідзе следам’. Бязлай (Linguistika, VIII, 1, 71), славенскае слова таксама супастаўляе з літ. sèkti, лат. sekt ’ісці следам’. Аб супастаўленні слав. *sočiti з вышэйпрыведзенымі балцкімі словамі меркаваў яшчэ Фрэнкель (757, 773). Варбат (Марфан., 31–32) падтрымлівае думку Брукнера (394–395) аб зліцці ў слав. sočiti двух вышэйназваных індаеўрапейскіх гнёздаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысціга́ць, прысці́гнуць ’знаходзіць; адшукваць’; ’сачыць за кім-небудзь’; ’даходзіць’; ’раптоўна апанаваць; спасцігнуць’ (Нас., ТСБМ), ’захапіць, паставіць у безвыходнае становішча’ (ТС), прысцігну́ць ’дагнаць; схапіць’ (Нас.), ’прыбыць’ (арш., Шн. 2), ст.-бел. пристигнути ’прыбыць’: а каженики царевы пристигли (Альтбаўэр). Гл. спасціга́ць, сцігаць; на фоне адносна слаба засведчаных у беларускай мове вытворных ад прасл. *stig‑ звяртае ўвагу беларуска-паўднёваславянская паралель прысці́гнуцьбалг. присти́гна ’прыйсці, прыбыць’, макед. пристигне ’прыехаць, прыбыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хі́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Слабы, хваравіты. [Дачка:] — Калі ты ўжо нядужы і хілы, Калі ў сэрцы няма болей сілы, Дык я заўтра сама завяду Гадаванку маю ў чараду. Глебка. // Які дрэнна расце, чахлы. Такое высокае і сакавітае конскае шчаўе расло, што між яго трэба было адшукваць рэдкія і хілыя кусцікі чырвонай канюшыны. Пянкрат. // перан. Стары, трухлявы. Два хляўцы з паветкамі, хілы плот панік. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)