Рэквізі́цыя ’прымусовае адчужэнне за плату або часовая канфіскацыя маёмасці ва ўласнасць дзяржавы’ (Булыка, СІС). З рус. реквизиция ’тс’. Ст.-бел. реквизиция (рэквизыцыя) ’зварот да судовых улад з пэўнай просьбай’ < ст.-польск. rekwizycyja < лац. rĕquīsītīo ’даследаванне’ (Булыка, Лекс. запазыч., 51).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рэквізі́цыя, ‑і, ж.
Прымусовае адчужэнне або часовая канфіскацыя органамі дзяржаўнай улады маёмасці, якая належыць асобным грамадзянам ці грамадскім арганізацыям. У 1918 годзе Народнаму Камісарыяту маёмасцей маладой Савецкай рэспублікі была даручана рэквізіцыя і захаванне ўсіх прыватных калекцый і збораў мастацкіх каштоўнасцей. «Маладосць».
[Ад лац. requisitio — патрабаванне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адчу́жаны, ‑ая, ‑ае.
1. Не звязаны з іншымі, адасоблены.
2. Які вырашае халоднасць, адчужэнне, абыякавасць да каго‑н. [Дзяўчынка] павольна падыходзіла да нас і глядзела на цесляра ўсё тым жа адчужаным позіркам. Ракітны.
3. Спец. Адабраны ў каго‑н. на падставе закону ў карысць дзяржавы або грамадскіх арганізацыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)