бескульту́рнасць, ‑і, ж.
Адсутнасць усякай культуры; культурная адсталасць. Навекі адыходзяць у нябыт забабоны, цемра, бескультурнасць. Бярозкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крэціні́зм, ‑у, м.
1. Прыроджаная разумовая адсталасць і фізічная недаразвітасць, абумоўленыя парушэннем функцый шчытападобнай залозы і галаўнога мозгу.
2. перан. Тупасць, абмежаванасць розуму.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інфантылі́зм, ‑у, м.
1. Адсталасць у развіцці арганізма, якая праяўляецца ў захаванні ў дарослым стане фізічнай будовы і псіхічных рыс, уласцівых дзіцячаму ўзросту.
2. перан. Бестурботнасць, легкадумнасць, якія спалучаюцца з крайнім эгаізмам.
[Ад лац. infantilis — дзіцячы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цёмнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць цёмнага (у 5 знач.); адсталасць, бескультурнасць. Узрушыла жанчыну рэвалюцыя, абудзіла яе, але цяжка яшчэ навесці яе па шляху да лепшага жыцця. Шмат перашкод яшчэ: непісьменнасць, царква, якая цяпер толькі й трымаецца на цёмнасці жаночай. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасарамаці́ць, ‑мачу, ‑маціш, ‑маціць; зак., каго.
Разм. Прымусіць каго‑н. адчуць сорам; пасароміць. Міканор намерыўся далікатна запярэчыць Апейку, пасарамаціць жанок за адсталасць. Мележ. Цёця, што сядзела на лаўцы з кніжкай у руцэ, пасарамаціла хлопчыка: — Сорамна, Міша. Сам схадзі за мячом, бабуля ж старая! Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
це́мра, ‑ы, ж.
1. Адсутнасць святла, густы змрок; цемната. Вечар поле цемраю ахутае, Цьмяны месяц прыплыве здалёк. Загарыцца на маўклівым хутары Ледзь прыкметнай зоркай аганёк. Панчанка. Людзей ужо не было відаць у начной цемры. Паслядовіч.
2. перан. Культурная адсталасць; невуцтва. Царызм, баючыся ўздыму нацыянальнай самасвядомасці народаў, пазбаўленых дзяржаўнасці і палітычнай самастойнасць, бачыў сваю задачу не ў развіцці навукі і культуры на ўскраінах імперыі, а ў насаджэнні адсталасці і цемры сярод нацыянальных меншасцей. Суднік. Вы [камуністы] развеялі ўсю цемру, Што сляпіла вочы нам. Журба.
3. перан. Увасабленне зла, пакут, цемрашальства. Над логавам нямецкага фашызму быў узняты чырвоны сцяг перамогі святла над цемрай. Брыль. Чаму заўсёды ходзяць разам, Заўсёды разам — боль і радасць? Таму, што ёсць святло і цемра, Таму, што ёсць жыццё і смерць? Мацяш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цемната́, ‑ы, ДМ ‑наце, ж.
1. Адсутнасць святла, асвятлення; цемра. Пад сховай цемнаты Нам даставілі пасылкі, Тэлеграмы і лісты. Глебка. За цемнатою цяжка было разглядзець, колькі зараз часу. Гартны. // Пра цёмнае, неасветленае месца, прастору. За колькі крокаў ад Лабановіча, вынырнуўшы з цемнаты, без шуму, як цень, выступіла жаночая постаць. Колас.
2. перан. Культурная адсталасць; невуцтва. Наша маладосць Не ведае ніякай цемнаты, Бо ёй Кастрычнік асвятліў шляхі, Высока ўзняўшы палымяны сцяг. Смагаровіч. І спектаклі — от яны куранёўскія спектаклі! Толькі ж і тут — рэлігія цемнатою людской пакарысталася! Мележ. Нашы дзед і бабуля так і памерлі ў цемнаце, а я атрымаў асвету і працую за станком. Гарбук. // Разм. Пра недасведчанага або малаадукаванага чалавека. — Няўжо вы дагэтуль нічога не ведаеце?.. От жа цемната, ну што ты скажаш! — незласліва засмяяўся чалавек. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)