адаграва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адаграваць — адагрэць і адагравацца — адагрэцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адху́хаць

адагрэць цяплом дыхання што-небудзь (замёрзлыя рукі)’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адху́хаю адху́хаем
2-я ас. адху́хаеш адху́хаеце
3-я ас. адху́хае адху́хаюць
Прошлы час
м. адху́хаў адху́халі
ж. адху́хала
н. адху́хала
Загадны лад
2-я ас. адху́хай адху́хайце
Дзеепрыслоўе
прош. час адху́хаўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

наме́рзнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; пр. намёрзся, ‑мерзлася; зак.

Разм. Пабыўшы доўга на холадзе, вельмі змерзнуць. Была восень, абодва [Аляксей з таварышам] у .. кузаве намерзліся так, што пасля маці таварыша ніяк не магла адагрэць іх чаем з малінаю. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адху́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Хукаючы, адагрэць. Адхукаць рукі. // перан. Вярнуць сілы, ажывіць (доглядам, увагай і пад.). [Харытон:] — Мяне, як і Змітрака, Не святыя, якім я раней верыў, а Хвядос выцягнуў з магілы... Ён і Мітрафана адхукаў. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)