прыско́рыць сов., в разн. знач. уско́рить;
п. кро́кі — уско́рить шаги́;
п. ад’е́зд — уско́рить отъе́зд
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
По́езд ’цягнік’, ’шэраг павозак’ (ТСБМ), ’цягнік’ (вільн., Сл. ПЗБ), по́язд ’цягнік’ (кам., Жыв. НС), ст.-бел. поезд ’паездка, ад’езд’ (Сл. Скар.). Укр. по́їзд ’цягнік; шэраг павозак’, рус. по́езд ’тс’, польск. pojazd ’транспартны сродак’, гл. паязд.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прыско́рыцца сов., в разн. знач. уско́риться;
рух станка́ ~рыўся — движе́ние станка́ уско́рилось;
ад’е́зд ~рыўся — отье́зд уско́рился
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дазво́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак.
1. што. Даць дазвол, згадзіцца на што-н.
Д. ад’езд.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Даць магчымасць.
Гатунковае насенне дазволіць павысіць ураджай.
3. дазво́ль(це). Ужыв. як форма ветлівага звароту да прысутных пры пачатку якога-н. дзеяння.
Дазвольце запрасіць вас на выстаўку.
|| незак. дазваля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
отбы́тие ср.
1. адбыццё, -цця́ ср.; ад’е́зд, -ду м.; адыхо́д, -ду м.;
2. (наказания и т. п.) адбыва́нне, -ння ср.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адцягну́цца, ‑цягнуся, ‑цягнешся, ‑цягнецца; зак.
1. Павольна адысці, ад’ехаць убок. Абоз адцягнуўся ад вёскі.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адвіснуць пад цяжарам. Галіна аднаго дрэва на самай дарозе адцягнулася ўніз. Чорны.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адкласціся на пазнейшы час. Ад’езд адцягнуўся. □ [Люба] узрадавалася .. званку: нехта ідзе, і хоць на Нейкі час адцягнецца немінуча-непрыемная размова. Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
отправле́ниеI ср.
1. (действие) адпраўле́нне, -ння ср.; (отход) адыхо́д, -ду м.; (отъезд) ад’е́зд, -ду м.;
2. (почтовое) адпраўле́нне, -ння ср.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ско́ры, -ая, -ае.
1. Які адбываецца з вялікай скорасцю, у кароткі прамежак часу; які мае вялікую скорасць.
С. ход.
С. цягнік.
Скоры (наз.) прыбывае да першай платформы.
Скора (прысл.) ідзе.
2. перан. Здольны хутка працаваць, дзейнічаць; схільны спяшацца (разм.).
С. ў рабоце.
Да стала — с., а на сенажаць — хворы (прыказка).
3. Які адбываецца ў кароткі час, тэрмін.
С. ад’езд.
4. Які павінен адбыцца хутка.
Да скорага спаткання!
◊
На скорую руку (зрабіць што-н.; разм.) — хутка і неакуратна.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыско́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.
1. што. Зрабіць больш скорым, імклівым. Вася выйшаў на дарогу, што бегла напрасцяк ад ракі цераз луг, і яшчэ больш прыскорыў хаду... Краўчанка. Калі яны заўважылі невысокую жанчыну ў сінім берэце і асеннім паліто, то прыскорылі крокі. Няхай.
2. што. Наблізіць наступленне чаго‑н.; паскорыць. Прыскорыць ад’езд. □ Вярнуўся з Даманава — давялося вырашаць розныя тэхнічныя справы, каб прыскорыць рамонт экскаватара. Краўчанка.
3. каго. Прымусіць рабіць скарэй; падагнаць. Прыскорыць расказчыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
свя́занный прич., прил., в разн. знач. звя́заны, мног. пазвя́званы;
отъе́зд свя́зан с не́которыми затрудне́ниями ад’е́зд звя́заны з некато́рымі ця́жкасцямі;
свя́занные движе́ния звя́заныя ру́хі;
все концы́ свя́заны усе́ канцы́ пазвя́званы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)