віктары́на, -ы, мн. -ы, -ры́н, ж.

Гульня ў адказы на пытанні з розных галін ведаў, звычайна аб’яднаных агульнай тэмай.

Літаратурная в.

Музычная в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каалі́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж. (кніжн.).

Аб’яднанне, саюз (дзяржаў, партый і пад.) для дасягнення агульнай мэты.

|| прым. кааліцы́йны, -ая, -ае.

К. ўрад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́та, -ы, ДМ ра́це, мн. -ы, рат, ж. (разм.).

Адна з частак агульнай платы, доўгу і пад.

Плаціць грошы ў дзве раты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

астэні́я, ‑і, ж.

Стан агульнай слабасці арганізма; бяссілле.

[Ад грэч. astheneia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калекты́ў, -ты́ву, мн.ы́вы, -ты́ваў, м.

Група людзей, аб’яднаных агульнай работай, вучобай, агульнымі інтарэсамі.

Рабочы к.

К. інстытута.

|| прым. калекты́ўны, -ая, -ае.

К. сход.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самаадда́ны, -ая, -ае.

Які ахвяруе сабой, сваімі інтарэсамі для іншых, для агульнай справы.

С. змагар.

С. ўчынак.

Самаадданае служэнне Радзіме.

|| наз. самаадда́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыплюсава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак., што (разм.).

Складаючы лікі, дадаць да агульнай сумы, а таксама наогул далучыць.

|| незак. прыплюсо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

анарма́льны, ‑ая, ‑ае.

Які адступае ад агульнай нормы, ненармальны.

[Ад грэч. a — не і лац. normalis — нармальны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

першабытнаабшчы́нны, -ая, -ае.

У выразе: першабытнаабшчынны лад — першая ў гісторыі чалавецтва грамадскаэканамічная дакласавая фармацыя, якая характарызавалася агульнай уласнасцю на сродкі вытворчасці, калектыўнай працай і спажываннем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адключы́ць, -ключу́, -клю́чыш, -клю́чыць; -клю́чаны; зак., што.

Выключыць, спыніць дзеянне чаго-н., раз’яднаўшы з агульнай сістэмай.

А. тэлефон.

А. газ.

|| незак. адключа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)