звінава́ціць, ‑вачу, ‑ваціш, ‑ваціць; зак., каго.

Прызнаць вінаватым; абвінаваціць. Не хачу звінаваціць у нядбайнасці і непавазе да мовы газетных работнікаў агулам. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашту́чны, ‑ая, ‑ае.

Які вылічваецца за кожную штуку, асобны прадмет. Паштучная аплата. // Які выпускаецца, прадаецца і пад. штукамі, не агулам. Паштучны продаж. Паштучная апрацоўка дэталей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Га́музамагулам’ (БРС). Рус. дыял. га́музом, укр. га́музом. Паводле Фасмера (1, 391), адносіцца да дзеяслова гомза́ть ’кішэць’ < *gъmъz‑. Трубачоў (Эт. сл., 7, 195) пад *gъmъz‑ разглядае многа славянскіх лексем, у тым ліку рус. гомоз ’мноства’, го́мозом ’усе разам’, га́маз ’маса, мноства’, га́мазам ’разам, агулам’, укр. га́муз ’мякаць; бацвінне (ад буракоў, лісты капусты)’, га́музомагулам’, бел. га́музам ’тс’, гаму́з ’шум’. Што гэта слова адносіцца іменна да групы *gъmъz‑, можна не сумнявацца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́глам ’толькі’ (Мат. Гом.). Відавочна, з агулам, увогуле (гл.). Параўн. рус. дыял. оглом ’агульна, без разбору’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

подря́дII нареч.

1. за́пар; за́саб; (класть, брать и т. п.) обл. прытно́м, спрытна́;

2. (без разбора) агу́лам, без разбо́ру.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

огу́лом нареч.

1. (всё сразу) прост. агу́лам; (чохом) га́музам;

2. (необоснованно, без разбору) разг. беспадста́ўна, без разбо́ру;

3. (оптом) уст. о́птам;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Агу́льны, агулам ’супольна’, агул ’гурт’ (Нас., Др.-Падб.), ’круг’ (Яруш.), ст.-бел. огуломъ (1579) (Нас. гіст.), укр. вогул ’талака’, огуломагулам’, рус. огул, огулом, польск. ogół, ogółem, ст.-польск. oguł. Нельга разглядаць польскія словы як крыніцу ўсходнеславянскіх, паколькі ó < u (Развадоўскі, Wybór, 1, 300). Няма таксама іншых аргументаў у карысць запазычання насуперак Фартунатаву, BB, 6, 218 і Ягічу, AfslPh, 17, 292. Фартунатаў звязвае з разглядаемай групай слоў ц.-слав. глота ’натоўп’ (< gъlota, параўн. балг. глота ’чарада, натоўп’, серб.-харв. гло̏та ’сям’я, галота’, славен. gtota ’мноства’) і ст.-інд. gaṇáḥ ’натоўп’ і голы (праз такія формы, як чэш. zhola ’поўнасцю’). Не выключана, аднак, сувязь агул з прасл. gъlota (< gъl‑ota). Больш верагодным здаецца агул да гуляць (гл.) (Бернекер, 1, 361). Сумненне тут выключна семантычнага характару. Наступная семантычная паралель, магчыма, пацвярджае сутнасць гэтага супастаўлення. Прасл. kolo ’кола’ мае па розных дыялектах наступныя найбольш пашыраныя значэнні: ’круг, гурт, грамада, танец’, ст.-грэч. κύκλος мае тыя ж значэнні. Так, бел. агул ’круг, гурт’ можна генетычна звязаць з бел. гуляць ’іграць, танцаваць (штосьці рабіць калектыўна)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́спал ’разам, побач, сумесна, супольна’ (глус., Янк. Мат.: Байк. і Некр.), ’запар’ (мус., Янк. Мат.; калінк., З нар. сл.), поснасць ’тс’, ’папалам’ (Гарэц., Др.-Падб., Нас.; віл., Сл. ПЗБ; стол., Сл, Брэс.), посполь, посполь ’запар, падрад’ (ТС; дзятл., Сцяшк. Сл.), ’скрозь’ (ТС), ст.-бел. посполу ’разам, супольна, сумесна’ і ’побач’ (Сл. Скар.), укр. пасіі іл / поспіль ’тс’. польск. pospał, pospałem, pospolnie ’разам, агулам’, ст.-польск. pospołu ’тс’ (з XIV ст.), н.-луж. pospał, pospołu, ъ‑луж. pospołu ’тс’. чэш. pospolu ’тс’. Вытворнае ад *polь ’палова’ > *уь/эо/ъ ’палова ад цэлага, род, пол (мужчынскі, жаночы)’, параўн. славен. spoi ’тс’. У першасным значэнні — ’злучэнне дзвюх палавінак разам, спалучэнне, размяшчэнне іх побач’, параўн. супольны ’агульны’. Адвербіялізаваны субстантыў. Булыка (Запазыч., 255) лічыць ст.-бел. посполу запазычаннем з польск. pospołu, сумнеўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разам, сумесна, супольна, заадно, неразлучна, калектыўна; агулам, гурбой, талакой, хорам (разм.) / удваіх: □ на пару, у пары; рука ў руку, плячо ў плячо, плячом у плячо, плячо да пляча, плячо к плячу, за кампанію, у кампаніі

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)