напляву́згаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм.

1. чаго. Нагаварыць лухты, глупства. [Андрэй Гаўрылавіч:] — Вы тут, кажу, гэтулькі брыдкага наплявузгалі... Пра адміранне сям’і... пра распад сям’і. Грамовіч.

2. Напляткарыць, нагаварыць на каго‑н. — [Пачоску і Здроку] наплявузгаць на чалавека, абылгаць яго — раз плюнуць. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абгавары́ць, ‑гавару, ‑гаворыш, ‑гаворыць; зак., каго-што.

1. Усебакова разгледзець, абмеркаваць, дзелячыся сваімі думкамі. Абгаварыць пытанне на сходзе.

2. Нядобразычліва выказацца пра каго‑н., зганіць, абылгаць. Усіх у вёсцы абгаварыла, усіх абняславіла: і гэты не такі, і той не гэтакі. Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)