футрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

1. У тэхніцы — рабіць абліцоўванне металургічных печаў, агрэгатаў і пад. вогнетрывалымі, а таксама хімічна стойкімі матэрыяламі. Футраваць трубу.

2. У кравецкай справе — падшываць футрам што‑н.

3. У сталярскай справе — абшываць дошкамі, абшалёўваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обшива́ть несов.

1. (кругом) абшыва́ць; (по краям) аблямо́ўваць;

2. плот., техн. абшыва́ць, абшалёўваць; (обивать) абіва́ць;

3. (шить для всех) разг. абшыва́ць; см. обши́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ласт1 ’хвост у бабра’ (Інстр. 2), рус. арханг. ласт ’невялікая драўляная лапатка, якой бяруць цеста з дзежкі’. Да прасл. lapstъ, якое з’яўляецца роднасным да лат. lâpsla ’лапата’, lãpa ’лапа’, літ. lópa ’тс’ (Фасмер, 2, 462–463). Сучаснае літаратурнае ласт ’відазмененая канечнасць некаторых водных жывёл і птушак’ (ТСБМ) — з рус. ласт ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 72) таксама, як і ласты ’прыстасаванне ў выглядзе вясла для палягчэння плавання пад вадой’ (ТСБМ).

Ласт2 ’застаронак’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. ласт ’дранка, рэйкі, якімі прашываюць пазы ў лодках, суднах’, лост ’тс’, лоститьабшалёўваць корпус судна, лодкі’. З фін., алан. lasta ’дранка, планка’ (Фасмер, 2, 463). Параўн. таксама вепс. лаst ’расколатае палена для лучыны’, лastęńik ’палукаш у простыя сані’, і рус. ла́сти ’памост з бярвення для праезду, праходу праз балота, гаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)