Андрамо́ны ’рыззё, рызманы’ (Нас.), андрымоніць (КТС), адрамоны (Нас.). Няясна. Магчыма, звязана з драць зрываць, абрываць’ ці адрацьабрабаваць’ (ст.-польск. niewiasta odrana ’абрабаваная жанчына’); элемент мон мог узнікнуць у выніку аналогіі з лахманы, рызманы, ахламон.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абчы́сціць, -чы́шчу, -чы́сціш, -чы́сціць; -чы́шчаны; зак.

1. каго-што. Зрабіць чыстым, ачысціць ад бруду, пылу і пад.

А. сцежку ад снегу.

2. што. Зняць налёт з паверхні чаго-н.

А. посуд.

3. што. Зняць скурку, лушпіны і пад.

А. апельсін.

А. бульбіну.

4. перан., каго-што. Абрабаваць, абакрасці, абабраць (разм.).

А. магазін.

|| незак. абчышча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парабава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., каго-што.

Абрабаваць усіх, многіх або ўсё, многае. Раману з сынам, Маркам, не дазволіў уцячы пан. Даў стрэльбу і загадаў застацца ў пустой вёсцы, каб не парабавалі сялянскага набытку ліхія людзі. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разрабава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., што.

Рабуючы, расцягнуць, раскрасці; разграбіць. Домік [Элізы Ажэшкі] у Гродне цудам уцалеў у часе вайны, але экспазіцыю музея фашысты разрабавалі дашчэнту. «Помнікі». // Рабуючы, спустошыць; абрабаваць. Фашысты знішчылі і школу, і сельсавет, разрабавалі калгасы. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аблупі́ць, ‑луплю, ‑лупіш, ‑лупіць; зак., каго-што.

1. Зняць верхні слой; ачысціць ад кары, шкарлупін, скуры і пад. Аблупіць кару на дрэве. □ Аня аблупіла яйка, памакнула ў соль і падала Сашы. Шамякін.

2. перан. Абрабаваць, абабраць; узяць занадта дорага.

•••

Аблупіць як ліпку — тое, што і абадраць як ліпку (гл. абадраць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абша́стаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм., каго.

1. Усё забраць, апустошыць, абрабаваць. [Бабка:] — Сын у мяне, дзеткі, нелюдзь такі. З’ехаў з дому, пакінуў калгас, і не тое, каб мне, старой, памагаць, дык яшчэ мяне ўсю абшастаў. Скрыган.

2. Абшукаць. [Немцы] перавярнулі ўсе хаты, пуні абшасталі, стагі развярнулі, а мужчын — аніводнага няма. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абчы́сціць, ‑чышчу, ‑чысціш, ‑чысціць; зак., каго-што.

1. Вызваліць ад бруду, пылу і пад.; зрабіць чыстым. Абчысціць паліто ад снегу. // Пазбавіць ад налёту паверхню чаго‑н. // Зняць лушпіны, скурку і пад.; абабраць, аблузаць.

2. перан. Разм. Абакрасці, абабраць, абрабаваць. Пакуль ён [Паліводскі] ляжаў ледзьве жывы ў балоце, нехта абчысціў яго пазухі і кішэні. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пачы́сціць, ‑чышчу, ‑чысціш, ‑чысціць; зак., каго-што.

1. Зрабіць чыстым, вычысціць. Пачысціць паліто. Пачысціць зубы. □ Мы пагаліліся, апранулі новыя гімнасцёркі, пачысцілі боты і пайшлі. Няхай.

2. Зняць, выдаліць непатрэбнае, рыхтуючы да чаго‑н. Пачысціць яблыкі на кампот. □ Якуб дастаў з ночваў ладнага шчупака, пачысціў яго, потым прынёс трэсак, пачаў рыхтаваць малым снеданне. Лупсякоў.

3. Разм. Аграбіць, абрабаваць. Чужынцы абадралі Мінск як ліпку, пачысцілі і ўсю Беларусь. Рамановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абабра́ць, абяру, абярэш, абярэ; абяром, абераце; заг. абяры; зак., каго-што.

1. Зняць плады з дрэва, куста і пад. Абабраць яблыкі. Абабраць маліны. // Вызваліць ад пладоў. Абабраць яблыню. Абабраць сад. // Пазнімаць рукамі што‑н. з чаго‑н. Моніч, адабраў з плашча салому, што начаплялася ў брычцы. Бажко. // Сабраць што‑н., беручы жменямі, зграбаючы ў што‑н. Абабраць муку з пода. Абабраць рой у раёўню.

2. Абакрасці, абрабаваць каго‑н. ці абабраць што‑н. ашуканствам, пазабіраць што‑н. у каго‑н. [Андрэй:] — Паны вязуць нарабаванае дабро... Сялян нашых абабралі... Чарот.

3. Разм. Пасля пошукаў спыніцца на чым‑н., выбраць каго‑, што‑н. Абабраць месца для маёркі. Абабраць спосаб жыцця. □ З паклонам і павагай [жаніхі] будуць прыязджаць у яе [Эльзы] маёнтак, і яна абярэ сабе самага знатнага і прыгожага. Шчарбатаў.

4. Абрэзаць, зняць лушпінне з чаго‑н. Абабраць бульбіну. Абабраць апельсін.

•••

(Абабраць) да ніткі гл. нітка.

Абабраць як ліпку — тое, што і абадраць як ліпку (гл. абадраць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)