абко́пвацца несов., страд. ока́пываться, обрыва́ться; оку́чиваться; обводи́ться; см. абко́пваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Капчы́цьабкопваць бульбу’ (Др.-Падб.). Да капцы (= рабіць капцы ’акучваць, абганяць бульбу’), капец (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

оку́чивать несов., с.-х. аку́чваць; (вдоль рядов — картофель) абганя́ць; (яблоню) абко́пваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абко́пванне ср.

1. ока́пывание, обрыва́ние;

2. оку́чивание;

3. ока́пывание, обведе́ние;

1-3 см. абко́пваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обводи́ть несов.

1. (вокруг) абво́дзіць;

2. (ограждать) абгаро́джваць, агаро́джваць; (канавой) абво́дзіць, абко́пваць;

3. (обманывать) прост. ашу́кваць, абду́рваць; см. обвести́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Капшу́к1 ’мяшочак для тытуню’ (ТСБМ, Бяльк., Шат., Касп., Мядзв., Арх. ГУ, Арх. Бяльк., Малч., Некр., Клім., Гарэц., Сцяшк., Шн., Янк. 1, Янк. Мат.; КЭС, лаг.; Яруш., Нік. Очерки, Сержп.), ’сумка для грошай’ (Др.-Падб., Сержп.), ’плавальны пузыр’ (З нар. сл.), ’жывот’ (Жд. 2). Параўн. укр. капшук, капчук ’кісет для тытуню’, рус. капшук, капчук ’кісет, сумка для дробных рэчаў, старая шапка’, польск. kapciuch, kapszuk ’кісет для тытуню’ з бел. як і літ. kapšùkas ’тс’. Усходнеславянскае запазычанне з цюрк. моў. Параўн. татар. kapčyk ’мяшочак’ ад kap ’мяшок’ (Слаўскі, 11, 52, Фасмер, 2, 189, Локач, 94).

Капшу́к2 ’мёрзлая бульба, якая праляжала зіму на полі’ (Жыв. сл.). Параўн. літ. (ap)kapšavóti bùlbeабкопваць бульбу’. Магчыма, капшук < літ. kãpčius, kãpšius ’грэбля, яма’, якое ў сваю чаргу з бел. капец (Фрэнкель, 217–218). Гл. капшук4.

Капшу́к3 ’целяпень’ (Жыв. сл.), да капшук2.

Капшук4 ’сажалка на гары з праведзенай ад яе канавай’ (Яшк.) з літ. kãpčius у тым жа значэнні. Літоўская форма з бел. капец (гл. капшук2). Як і капшук2, капшук3, кантамінацыя з капшук1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)