обката́ть сов.

1. (обвалять) разг. укача́ць, абкача́ць, абляпі́ць, мног. паабле́пліваць, абсы́паць, мног. паабсыпа́ць;

2. (укатать) уе́здзіць, абабі́ць;

3. (испытать пробной ездой) аб’е́здзіць;

4. перен. (освоить) абката́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аб’е́здзіць, ‑езджу, ‑ездзіш, ‑ездзіць; зак., каго-што.

1. Неаднаразова выязджаючы, пабываць у многіх месцах. З таго часу Ніна аб’ездзіла перакладчыцай пры высокім палкоўніку многія вызваленыя часцямі нашай Арміі гарады дзяржаў Заходняй Еўропы. Васілевіч.

2. Прывучыць каня хадзіць у вупражы, пад сядлом. На ўсім скаку мог заарканіць Касым самага дзікага жарабка, за кароткі час аб’ездзіць яго. Даніленка.

3. Яздой зрабіць больш прыдатным; абкатаць. Аб’ездзіць калёсы, матацыкл, машыну.

4. Укатаць, зрабіць прыдатным для язды (пра дарогу).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)