провозглаша́ть несов.

1. (что — объявлять) абвяшча́ць; (произносить) гавары́ць, каза́ць;

провозглаша́ть респу́блику абвяшча́ць рэспу́бліку;

провозглаша́ть ло́зунги абвяшча́ць ло́зунгі;

провозглаша́ть тост гавары́ць (падыма́ць) тост;

2. (кого, что кем, чем) абвяшча́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэкларава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак., што.

Афіцыйна абвясціць (абвяшчаць) дэкларацыю (у 1 знач.), выступіць з дэкларацыяй аб чым-н.

Д. дзяржаўную незалежнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

возвеща́ть несов. апавяшча́ць, абвяшча́ць; (сообщать) паведамля́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

возглаша́ть несов. выгу́кваць, выклі́кваць, абвяшча́ць, гавары́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пракламава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак. і незак.

Кніжн. Абвясціць (абвяшчаць), аб’явіць (аб’яўляць). Пракламаваць канстытуцыя).

[Ад лац. proclamare — абвяшчаць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

афішы́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго-што.

Выставіць (выстаўляць) напаказ, шырока абвясціць (абвяшчаць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагалаша́ць

‘абвяшчаць што-небудзь і без прамога дапаўнення’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прагалаша́ю прагалаша́ем
2-я ас. прагалаша́еш прагалаша́еце
3-я ас. прагалаша́е прагалаша́юць
Прошлы час
м. прагалаша́ў прагалаша́лі
ж. прагалаша́ла
н. прагалаша́ла
Загадны лад
2-я ас. прагалаша́й прагалаша́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час прагалаша́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

выгалаша́ць

‘абвяшчаць, прамаўляць, выказваць, спяваць што-небудзь і без прамога дапаўнення’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. выгалаша́ю выгалаша́ем
2-я ас. выгалаша́еш выгалаша́еце
3-я ас. выгалаша́е выгалаша́юць
Прошлы час
м. выгалаша́ў выгалаша́лі
ж. выгалаша́ла
н. выгалаша́ла
Загадны лад
2-я ас. выгалаша́й выгалаша́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час выгалаша́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

выгало́шваць

‘абвяшчаць, прамаўляць, выказваць, спяваць што-небудзь і без прамога дапаўнення’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. выгало́шваю выгало́шваем
2-я ас. выгало́шваеш выгало́шваеце
3-я ас. выгало́швае выгало́шваюць
Прошлы час
м. выгало́шваў выгало́швалі
ж. выгало́швала
н. выгало́швала
Загадны лад
2-я ас. выгало́швай выгало́швайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час выгало́шваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ана́фема, ‑ы, ж.

1. Адлучэнне ад царквы, пракляцце. Абвяшчаць анафему.

2. Разм. Ужываецца як лаянкавае слова. Прэч адсюль, анафема!

[Грэч. anathēma — пракляцце.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)