драп, -у, м.

Тоўстая шарсцяная тканіна, з якой шыюць верхняе адзенне.

Паліто з драпу.

|| прым. дра́павы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак., каго (што).

Весяліць, пацяшаць чым-н. цікавым, забаўным.

З. дзяцей цацкамі.

З. публіку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гразе-каме́нны гразекаме́нны, -ая, -ае (спец.).

Які складаецца з рэдкай гразі, змяшанай з камянямі. Гразе-каменныя Гразекаменныя патокі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загру́жанасць, -і, ж.

1. Насычанасць грузамі.

З. чыгункі.

2. Наяўнасць вялікай колькасці работы ў каго-н.

З. справамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зае́зджаны, -ая, -ае (разм.).

1. Стомлены, змучаны.

З. конь.

2. Даўно вядомы ўсім, збіты.

Заезджаная тэма.

З. жарт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запляска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. Зрабіць пляскатым.

З. цвік.

2. Выраўнаваць, удараючы, прыпляскаць.

З. лапатай зямлю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зара́ць, -ру́, -рэ́ш, -рэ́; -ро́м, -раце́, -ру́ць; -ры́; -ра́ны; зак., што.

Плугам зняць з паверхні зямлі.

З. пагорак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вуса́ты, -ая, -ае.

З вусамі; з доўгімі або густымі вусамі.

В. мужчына.

В. матыль.

|| наз. вуса́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́брысці, -брыду, -брыдзеш, -брыдзе; -брыдзі; зак.

Брыдучы, выйсці адкуль-н.

В. з вады.

В. з зачараванага кола (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апастыля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; незак., з кім і без дап. (разм.).

Сварыцца, лаяцца; задзірацца.

Няварта а. з людзьмі.