іўдзе́і, -яў, адз. іўдзе́й, -я, м.

Тое, што і яўрэі.

|| ж. іўдзе́йка, -і, ДМ -дзе́йцы, мн. -і, -дзе́ек.

|| прым. іўдзе́йскі, -ая, -ае.

Іўдзейскае веравызнанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калю́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. Усякае колкае вастрыё, шып, тое, што колецца.

К. ружы.

2. перан. З’едлівая заўвага, вострая насмешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канве́рсія, -і, ж. (спец.).

1. гл. канверсаваць.

2. Перавод прадпрыемстваў абароннай прамысловасці на вытворчасць грамадзянскай прадукцыі і тавараў народнага спажывання.

3. Тое, што і канвертацыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здань, -і, мн. -і, -ей, ж.

Вобраз каго-, чаго-н., які ўзнікае ва ўяўленні; прывід; тое, што здаецца.

Начныя здані.

Перажытае чаргавалася з нейкімі зданямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

імператы́ў, -ты́ва, м.

1. кніжн. Катэгарычнае патрабаванне, загад.

Этычны і.

2. У граматыцы: тое, што і загадны лад.

|| прым. імператы́ўны, -ая, -ае.

Імператыўная форма дзеяслова.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абабе́гаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Тое, што і абабегчы (у 3 знач.).

А. знаёмых.

А. увесь горад.

|| незак. абабяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абгле́дзець, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак.

Тое, што і агледзець.

|| незак. абгляда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. абгляда́нне, -я, н. і абгля́д, -у, М -дзе, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абдзе́рці, -дзяру́, -дзярэ́ш, -дзярэ́; -дзяро́м, -дзераце́, -дзяру́ць; -дзёр, -дзёрла; -дзяры́; -дзёрты; зак.

Тое, што і абадраць.

|| незак. абдзіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. абдзіра́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абкры́ць, -ы́ю, -ы́еш, -ы́е; -ы́ты; зак., каго-што.

Тое, што і акрыць.

А. плечы хусткай.

Маладое жыта поле ўсё абкрыла.

|| незак. абкрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даба́ўка, -і, ДМа́ўцы, мн. -і, -ба́вак, ж.

Тое, што дабаўлена, прыбаўка (у 1 знач.).

Верашчаку елі і прасілі дабаўкі.

|| прым. даба́вачны, -ая, -ае.