юдафо́б, -а, мн. -ы, -аў, м. (уст.).

Тое, што і антысеміт.

|| ж. юдафо́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак.

|| прым. юдафо́бскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Тож ’таксама’ (Некр. і Байк., Гарэц., Растарг., Сцяшк. Сл., Федар. 4), тож, то́жэ ’тс’ (ТС, Сл. ПЗБ), тож, то́же ’тс’ (Вруб.), то́жа ’тс’ (калінк., З нар. сл.; Жд. 1), то́жо ’тс’ (Сл. ПЗБ), тыж ’тс’ (зэльв., Нар. словатв.), ст.-бел. тожде ’так, таксама’ (Ст.-бел. лексікон), а таксама ў спалучэннях jak na tu ’як на зло’, tuoż tu, tuoż bo to ’значыцца, зразумела, сапраўды’ (Федар. 4), то́‑шта ’як жа’ (Воўк-Лев., Татарк.). Параўн. укр. дыял. тож ’таксама’, рус. то́же, дыял. тож ’тс’, польск. tożтое самае’, ’ж, жа’, ’вось’, старое ’таксама, тое ж’, чэш. дыял. tož ’значыцца, вось жа’, славац. дыял. tož ’менавіта, значыцца’, славен. torej ’тс’, ст.-слав. тоже, тожде ’таксама, дакладна, так, сапраўды’. Прасл. *to‑že ’дакладна тое’, параўн. літ. taĩgi ’такім чынам, значыцца’, для некаторых форм, магчыма, *to‑dje (з часціцай *‑dje/*dʼe няяснага паходжання) ’таксама, такім жа чынам’ (ESSJ SG, 2, 693–694, 667; Бязлай, 4, 191, 203–204; Борысь, 630, 639). Гл. то, тое1, ж.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пако́ланы 1, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і паколаты ​1.

пако́ланы 2, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і паколаты ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́звалкатое ж, што і вызвал’ (Нас.), вызвалкі ’дапамога, пазыка’ (Нік., Оч.). Рус. смал. вы́зволка, укр. ви́зволка ’пазыка, дапамога’. Утварэнне ад вызвал з суф. ‑к‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Відзельца ’відэлец’ (нараўл., Мат. Гом.) — відазмененае відэлец пры дапамозе суф. ‑ль‑ца, які надае слову памяншальнае значэнне. Тое ж бел. відэльца (Касп.). Сюды ж відзелец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Базу́рны (палес.; Маш., 281: «пра маладых хлопцаў і дзяўчат кажуць: базурные або потвурные»). Відавочна, тое ж самае, што і дзеясловы абазурыць, абазырыць і пад. (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паплаўкі́ ’назва плоскуняў’ (ДАБМ, 870). Этымалагічна тое ж, што і паплавок (гл.), відаць, таму што мужчынскія сцяблы каноплі не маюць сямян і плаваюць пры мочцы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прайдо́хатое ж, што і прайдзісвет (ТСБМ, Бяльк.), прайдзёха, пройдо́ха (Сл. ПЗБ), прайда́ха, прайду́ха (Шатал.) ’тс’. Рус. пройдо́ха ’тс’. Да прайсці, прайду. Параўн. пройда (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пракавуліна ’маленькі завулак, пад’езд да двара’ (Юрч. Фраз. 1). Утворана ад прах (гл.) і вул‑, гл. вуліца, завулак, першаснае значэнне ’тое, што знаходзіцца перад вуліцай’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыбі́рышча ’раскарчаваны ўчастак’ (ст.-дар., Сл. ПЗБ). Да прыбіра́ць, прыбра́ць са значэннем ’расчысціць’. Параўн. балг. дыял. прибѝрищетое, што нарадзілася за год, ураджай’. Гл. браць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)