разрасці́ся, 1 і 2 ас. не ўжыв., -расце́цца; разро́сся, -расла́ся, -ло́ся; зак.

1. У выніку росту стаць большым, гусцейшым.

Расада разраслася.

2. Стаць большым па велічыні, па колькасці.

Горад разросся.

Штаты інстытута разрасліся.

|| незак. разраста́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

транслі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што.

Перадаць (перадаваць) аўдыё- і відэаінфармацыю па радыё або па тэлебачанні.

Т. даклад.

|| звар. транслі́равацца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -руецца.

|| наз. трансля́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трэ́нне, -я, н.

1. Рух прадмета па паверхні другога прадмета.

Дэталі знасіліся ад трэння.

2. Сіла, якая перашкаджае руху аднаго цела па паверхні другога.

3. перан., мн. -ні, -няў. Спрэчкі, сутыкненні, якія перашкаджаюць нармальнаму ходу справы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бязрэ́йкавы, -ая, -ае.

Без рэек; які рухаецца не па рэйках.

Бязрэйкавыя дарогі.

Б. транспарт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адказыра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак. (разм.).

Прывітаць па-вайсковаму, прыклаўшы правую руку да казырка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лучко́вы, -ая, -ае.

Пра інструменты: падобны да лука па сваёй будове, выглядзе.

Лучковая піла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

манато́нны, -ая, -ае.

Вельмі аднастайны па тоне, інтанацыі.

М. голас.

|| наз. манато́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мантажо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па мантажы (у кінематаграфіі, фатаграфіі).

М. фільма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

архітэ́ктар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па архітэктуры; дойлід.

|| прым. архітэ́ктарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бабсле́й, -я, м.

Від спорту: хуткасны спуск з гор па ледзяной трасе на бобе².